Я неяк натрапіла на каментар грамадзіна Латвіі, рускага, які там жыве эн гадоў, нармальна пачуваецца там, з яго ж словаў, у сэнсе працы і ўладкавання, сям'я, усё пуцём у яго, карацей.
Але, піша, калі раптам Расія вырашыць чаго-небудзь у Латвіі анэксаваць/прыяднаць/ уз'яднаць, (не памятаю, як даслоўна было сказана), то ён адразу стане на яе бок і будзе ваяваць супраць латвійцаў, за тое, каб тэрыторыя гэта зрабілася расійскай. Бо гэта правільна. Так было, ёсць і будзе.
Каментар быў пад нейкім артыкулам, датычным тэмы украіны. Шчыра, не памятаю, дакладна пра што, дый даўно гэта было. Але я тады моцна ўразілася. І задумалася. Тое ж па сутнасці адбылася і адбываецца ў Крыме і на ўсходзе. Пакуль усё ёсць, як ёсць, як быццам і нармальна ўсё і жывецца сабе ні горш, чым іншым, і краіна, як краіна і г.д.. А як матыў стаць расійскай тэрыторыяй усплывае, то... Карацей, то...
Гэта як змяю, атрымліваецца, на грудзях грэць, не? Якая ў адказны момант цябе ўкусіць ядам.
Я дапускаю, што гэты каментар - асабістае меркаванне аднаго асобна ўзятага чалавека, і што яно зусім не ілюструе меркаванні ўсіх і не ёсць тэндэнцыяй. І нават вельмі хачу, каб так было.
Але, паўтаруся, Крым і ўсход сведчыць аб адваротным.
І я няўпэненая, што калі нейкім падобным чынам, (гіпатэтычна!!!) паўстане пытанне на тэрыторыі Беларусі, хтосьці будзе бянтэжыцца і прызнаваць беларускія тэрыторыі беларускімі і заставацца беларусам, а не ўзгадае, што ён рускі такі, не схопіць трыкалоры, не будзе крычаць "Расія!" і не будзе ваяваць супраць сваіх ужо былых суграмадзян.
І гэта засмучае, так.