Igra, можна такі я з пытаннямі?
И о разных языках.Я говорила изначально именно об украинском.
Гэта не так. Пра мёртвыя мовы было сказана табой. У дачыненні да беларускай і ўкраінскай. Такім чынам, гэта ты пачала гаворку пра абедзьве мовы.
богатство русского и белорусского сравнить могу,не в пользу белорусского,при всем уважении
На чым базуецца такое тваё меркаванне? І якія крытэры ты разглядаеш для таго, каб рабіць параўнанні на карысць адной ці іншай мовы? Па якіх крытэрах ацэньваеш?
Колькасць аўтараў, якія на ёй пішуць? Колькасць твораў на ёй створаных? Багацце лексікі? Граматычны лад мовы? Сінтаксіс? Што?
И не стал диалектом,а был изначально.
Я вышэй пісала, яшчэ раз паўтару, руская мова сучасная і руская мова, калі пра яе ўзгадваюць побач з беларускай, украінскай, велірускай гаворкай (наречіем) - гэта розныя рэчы зусім. Розныя паняткі. Сучасная руская - такая ж гаворка ў складзе рускай мовы, як украінская і беларуская.
Ты ведаеш, якую назву мае слоўнік Даля?
Толковый словарь великорусского наречия русского языка.
Такім чынам, сцявярджэнне аб тым, што украінская і беларуская мовы ёсць дыялектамі сучаснай рускай не адпавядаюць сапраўднасці.
І з гэтага пункту гледжання руская нічым абсалютна за беларускую ці ўкраінскую не лепшая.
У чым ёсць прынцыповая розніца - дык гэта ў распаўсюдзе і колькасці носьбітаў, а таксама ў колькасці літаратурнай спадчыны на гэтых мовах. Усё апошняе, безумоўна, на карысць рускай. Але гэта ніяк не сведчыць пра якасць, багацце і каштоўнасць мовы. Спадзяюся, гэта таксама безумоўна і бясспрэчна.