а дзе слон быў?
Я, па-мойму, проста расказала рэальную сітуацыю. Пры тым, што я до розных рэакцый звыклая ўжо, сама разумееш. Далёка не пра кожную расказваю. Гэтая здзівіла і была непрыемнай, бо мне прыходзілася віцца, як вужака, каб з гэтай тэмы выйсці. Звычайна народ хаця б пераключаецца пасля першай рэакцыі. А тут бачыш...нават украіна прыплялася.
Менавіта з прычыны такой неадэкватнай, на мой погляд, рэакцыі і распавяла. Расказала ад першай асобы, што называецца, але, мяркуючы па ўсім, якраз прысутным лепей за мяне вядома, што і як было, наколькі гэта фантастыка і г.д.
Расказала дарма, як бачу.
У прынцыпе, будзе навукай. Чарговы раз.
п.с. а глабальна - філасофскі, само сабой, падыходжу, так. Свет не перавярнуўся, усе жывыя, дый ні пра што новае я для сябе не даведалася. Так што ўсё нармальна, ніякіх сланоў.