А почему они тогда георгиевские не отбирают?
Справядлівасці дзеля, сёлета георгіеўскія стужачкі былі ў апале. Не тое, каб забароненыя, але і не вітаныя. Маршруткі толькі з гэтага трэнда неяк выпалі, не ведаю ўжо, чаму.
Ну а на канцэрце О.Е. георгіеўскіх стужак проста не было, думаю.

Такі гэта не Кабзон. )))))
И к разговору об опасности или ее отсутствии
Гэта небяспека ў той ці іншай ступені існуе на любым канцэрце і ў любым месцы масавага скаплення людзей. Асабіста я натоўпу баюся. І гэтыя рызыкі нікім не адмаўляюцца.
Роўна, як не адмаўляецца тое, што канцэрт ОЕ год таму і канцэрт сёлешні - гэта 2 розныя канцэрты ва многім. І ясна, што на канцэрце была частка людзей, якія, мажліва, пры іншых умовах там бы не апынуліся. Вось хоць бы мяне ўзяць. Шчыра скажу, інтарэс узнік не без уплыва сітуацыі ва Украіне.
Але пры ўсім пры тым Беларусь - не бок у канфлікце. Так, у нас ёсць спачувальнікі як аднаго боку, так і другога. Але пры ўсіх спрэчках у нэце, у агульным і цэлым няма таго градуса напружання, з прычыны якога сталі б патрэбныя надзвычайныя меры бяспекі. Дый на мой погляд, паўтаруся, на канцэрце мы маем аднадумцаў, а не прадстаўнікаў супрацьлеглых лагераў, як у футболе тым жа.
А такія меры, якія былі прынятыя, якраз надалі ўжо сапраўдную палітычную афарбоўку таму, што было б проста культурнай падзеяй, хоць і пад знакам Украіны.
Я вось паслухала і падумала, а можа Лабадзенка і мае рацыю? Можа, афіцыйнай Беларусі проста прагнуцца трэба было ў пэўны бок? А то ўжо занадта многа гонару з яе боку Украіне. )))))