Катерина, у якім сэнсе кардонны? Узорна-паказальны? ) Прыгожа-гламурны? )
Ідэальна-фантастычны? ) Штучна-нерэальны? )
Пры жаданні можна зняць што заўгодна, так.)
Але сам факт цікавы. Іміджавыя ролікі здымаюць.) Не, можа і раней здымалі, ды я не ведала.) Але гучыць ...м.м.м. забаўна ці што.) Хаця чаму б і не? І на еўраньюс.) Каб замежнікі якраз у тэме былі.)))))))
Забаўны працяг папярэдняй размовы.)
Сусвет нас чуе, далібог.)))
У мінулую сераду ехалі з бацькамі каля 18.30 па Захарава, выязджалі на плошчу Перамогі. Пракліналі ўсё на свеце. Там жа калапс проста ў гэты час.
На заўтра адкрываю тут бай, чытаю: транспартнікі вырашылі паставіць на выездзе з Захарава на плошчу светлафор. ) Каб палепшыць сітуацыі з заторамі.))))
Паверыш тут у найвышэйшыя сілы.)))))