Я кажу,што не ўбачыла гэтага,каб было напісана,што менавіта
павіненразумець.Я кажу,што гэтага няма ў законе і толькі гэта.Чаму гэта тэза?Я пакуль табе сваіх высноў наконт паводзінаў прадавачкі ці пакупніка не распавядала,так ці не?
Чалавек абавязаны агучваць просьбу абедзвюма мовамі ці тыцкаць пальцам?
Не абавязаны,калі не вельмі жадае разумення ці купіць тое,што яму трэба.Дый і ўвогуле не абавязаны.Калі ты ў Лондане,прыкладам,у кафэ зойдзеш і на не вельмі добрай ангельскай заказ зробіш,а афіцыянт,у якога таксама не вельмі добрая ангельская,цяе не зразумее будзеш рабіць спробы ўсё ж данесці свае пажаданні?
Таму што ангельская не з'яўляецца ў Беларусі дзяржаўнай. Калі гэта незразумела - ну значыць незразумела.
Але руская у Беларусі з'яўляецца сёння дзяржаўнай.Калі б прадавачка толькі па-ангельску разумела,а па-руску і па-беларуску не разумела,тады было б незразумела)
І нагадаю. У суд не на прадавачку падаюць. На яе толькі скаргу накаталі.
Ды не трэба,што ж такое)))Ці гэта сапраўды жаданне паказаць і даказаць,што хтосці тупой)Я зразумела і памятаю пра суд.Але высвятляю для сябе іншае пытанне)
Я не станаўлюся на бок пакупніка і не станаўлюся супраць яе.Яна зрабіла так,як палічыла неабходным і гэта яе справа.Тое,што падала ў суд таксама яе справа і яна рэлізавала свае правы.Што тычыцца прадавачкі,то я лічу ветлівасць і жаданне дапамагчы пакупніку неабходнымі якасцямі.І грубасць па-беларуску не лепей грубасці па-руску,а словы прадавачкі,прыкладам:"Прошу у вас прощения,мне очень неловко,но я не говорю и не понимаю по-белорусски.Если вам не сложно,не могли бы вы сказать по-русски или показать,что бы вы хотели приобрести?" я для сябе палічыла б дастатковымі.І таму для мяне было б пытанне камунікацыі першачарговым,ў незаложнасці ад мовы.
Але гэта не ягоны абавязак у адрозненне ад абавязка юрыдычнай асобы аказаць паслугу чалавеку, які гаворыць адной з дзярж. моў.
І вось яшчэ нешта падумала-а чаму абавязак?Я прапаную паслугі,табе яны патрэбны.Я іх прапаную так,як лічу неабходным,а ты,калі табе не падаьаецца,можаш мае паслугі не купляць.І тое,што адбылося,магчыма толькі таму,што гэта юрыдычная асоба дзяржаўная нейкім бокам.Калі б было ІП "Васядрук",дык пакупнік,хутчэй за ўсё,успомніў бы "карандаш" і ўсё на тым.