ну между этими медучереждениями хотя бы городской транспорт курсирует, а вот
а тут если на ОТ, то как минимум с 4 пересадками, еще и почти целый день надо потратить.
А таксама з Фаніпаля і Дзяржынска трэба ехаць у Бараўляны. Проста за штампікам да неўролага перад школай, дзе медсястра спыталася у дзіцяці, ці хоча яна ў школу, прыйшлося ехаць з Фаніпаля ў Дзяржынск (а гэта адгул і 15 км у адзін бок), а ўжо ізыскі кшталту аллерголага, кансультацыі неўролага і інш-гэта Дзяржынск, каля 50 км-гэта калі на аўто. А калі транспартам... то песня яшчэ весялейшая.
а 1 студзеня дачка парэзала бараду кавалкам разбітай талеркі, і далей мы каталіся:бальніца хуткай медыцынскац дапамогі, ДХЦ (і то, толькі таму, што муж назвал адрас арэнднай кватэры ў Мінску, але малую хацелі гаспіталізаваць без нас), у 4 бальніцу нам сказалі нават не ехаць, бо адправят у Бараўляны, ну і нарэшце мы даехалі ў Бараўляны, дзе яе на месцы хеценька зашылі. 120 км накаталі, зусім легка і проста ўсе. І гэта пры тым, што Фаніпаль-гэта не веска, а горад і ўвогуле 15 км ад Мінска. Добра, што ў Дзяржынск не паехалі, бо гэта было б+30 км, а потым усе роўна ў Бараўляны.
а кали я павинна была нараджаць малодшую, Дзяржынская радзільня была зачыненая на мойку, і ехаць трэба было ўсяго ў Стоўбцы.
Нездарма ўсе перасяленцы ў Фаніпаль (а цяпер шмат хто пераязджае, мы 10 год таму былі з адзінак, а цяпер масава) захоўваюць прыпіску да Мінскіх паліклінік, калі есць такая магчымасць.
А, ну і калі ў сярэдняга здарыліся сутаргі, хуткую мы не дачакаліся, павезлі самі, бо прапанавалі 40 хвілін чакаць, "хуткая на вызаве ў раене".
Я жыла ў Брэсце першыя 17 год жыцця, потым у Мінску 11 год, і ўжо 10 год у Фаніпалі, магу параўнаць. Свекры мае жывуць у Мядзелы-і гэта яшчэ весялей. Пра цетку мужа, якая адна жыве на весцы ў Мядзелскім раене-увогуле поўны сум. І наконт прадуктаў таксама. Я бачу, як харчуюцца сваякі майго мужа