Спадарыні, распавядаю пра аплату садочка.
Не паверыце, у чым праблема аказалася. (Хаця я недзе так і думала.) Калі вы плаціце наўпрост у банку, грошы паступаюць на рахунак асобным радочкам адразу з прозвішчам таго, чый плацёж. Калі праз інтэрнэт, ці інфакіёск (
katia-ka, можна ў інфакіёску, мне ў банку сказалі, сістэма ЕРИП), то грошы таксама даходзяць, але калі раптам праз гэты ж банк у той жа дзень хтосьці яшчэ за той жа садочак плаціў, то грошы прыходзяць РАЗАМ, сумай. А за ёй ідзе расшыфроўка асоб, якія плацілі. ))) Гэта мне растлумачылі ў банку.
Цяпер што сказала бухгалтарка. Тое, што расшыфроўка па прозвішчам ёсць, яна сціпла пакінула па-за размовай.(я напачатку з ёй разбіралася, потым ужо з банкам) Сказала, што проста прыходзяць грошы, а яна не ведае, чые яны. Таму, кажа, калі Вы (я то бок) будзеце выхавацелькам даваць раздрукаваныя квітанцыі, мне (то бок бухгатару) будзе прасцей "апазнаваць" гэтыя грошы.
- Чакайце - кажу я, - дык я ж кожны раз іх выхавацелькам прыношу!
- А... Дык я іх проста не брала. (!!! але тэлефоны мой і мужа брала, каб тэлефанаваць, прасіць назваць дату плацяжа, суму і г.д. Абсурд нейкі)
Бухгалтарка, як высветлілася, сядзіць у самім садочку (я проста думала, што можа гэта бухгалтар, які на прадпрыемстве працуе, да якога наш садок належыць). То бок прасцей паслаць мяне ісці ў банк, стаяць чаргу, чым узяць квітанцыю ў суседняй групе...
Няма словаў...
п.с. дарэчы, калі вы плаціце на пошце, з грашыма, якія паступаюць на рахунак садочка тая ж фігня, што і калі праз інтэрнэт. Менавіта таму звычайна ў садочках просяць плаціць непасрэдна ў Беларусбанку.