я вот тебе откровенно на вопросы отвечаю
Солнцева, хочаш, я табе адкрыта адкажу?
Я марыла з'ехаць з гэтай краіны. Даўно. Марылі мае бацькі. Я была ўпэўнена, што толькі на Захадзе існуе жыццё. Часткова, мо, так і ёсць. Але. Я спрабавала. Не здолела. Мажліва, слабая. Мажліва, ёсць штосьці, што цягне нас дадому. Мажліва, проста так склаліся абставіны.
Цяпер я жыву тут. У мяне сям'я, праца, сябры, бацькі, я ведаю тут кожную вуліцу (схлусіла

,кожную не ведаю. Ведаю тыя, якія мне блізкі. Вось шчыра, я не хачу, з'яджаць. Пры тым, што я ненавіжу тое, што адбываецца з маёй краінай. Я мару, што калісьці гэта зменіцца. Я стараюся хоць штосьці рабіць для таго, каб змяніцца самой. Змяніць сваё бліжэйшае асяроддзе.))) У якімсьці сэнсе, безумоўна, гэта слабасць - не хацець кардынальных зменаў у жыцці, баяцца ўсё кінуць і шукаць іншых шляхоў. Але, зразумей, ну не ўсе людзі маюць такую прафесію, як ты. Не ўсім, каб быць у прафесіі патрабуецца Масква - не менш, лепей Галівуд. Не ўсе ў прынцыпе хочуць зорак з неба. Я, прыкладам, не хачу. Калісьці хацела, зараз - не. Так, я хачу жыць у свабоднай краіне, але, ну вось праўда, я не лічу, што ў Маскве тая свабода, дзеля якой ёсць сэнс усё кідаць тут.
І шчыра скажу, мне гэтыя сталыя размовы: "ці з'яджаць" ужо проста непрыемны. Якая мэта іх? Што ты хочаш сказаць? Даказаць? Вы з'ехалі - малайцы. Але не трэба ўсім за вамі. Касманаўты ў космас лётаюць, мы за імі?
Кожнаму сваё. Ніхто не адмаўляе нашых праблемаў, але сувязі з "з'яджаюць усе" не бачу.)))