Солнцева, я вось спрабую сфармуляваць словамі сваё стаўленне да гэтага і неяк не атрымліваецца. Тэарэтычна так, маральнае права меў, проста права меў (мы ж за свабоду слова), гэта ягонае меркаванне, але, але....ну вось навошта? Ну які сэнс? Па-чалавецку разумею, расчараванне, так, ну гэта я магу на кухне, на форуме, а ён жа разумее, што ягоныя словы, не мае, праўда? і чуваць іх усім, а не толькі суседу, так? Тут адзін за аднаго трэба, а не па ранжыру мужнасці растаўляць... Да таго ж і праўда, са свечкай стаяў, ці што?))) Другі бок нават не абмяркоўваецца... Зноў жа адказнасць трэба ўсведамляць...
Што да С. Вось што мяне больш за ўсё ўражвае ў каментарах...Па змаўчанні, усім здаецца цалкам нармальным прад'яўляць да чалавека патрабаванні як да МАтросава падчас вайны. Грудзямі на амбразуру. Так, адказнасць, так, адданасць ідэі, але ў Іісусы ніхто не запісваўся...І па мне не тое, што падпісаў - самае страшнае, а тое, што ў снежні тым ніхто не ведаў, што рабіць-та...