Давай так. Ты спачатку абярэш беларускую ў якасці штодзённай мовы камунікацыі. Потым пагаворыш з пару годзікаў, потым цябе не будуць разумець то там, то там. Потым раскажуць, як табе паводзіцца і дзе сваёй мовай размаўляць. Потым ты не здолееш купіць тое, што табе трэба, бо цябе нібыта не разумеюць, хаця 5 дакладна па беларускай ва ўсіх было. І потым, нягледзячы на сутнасць тваёй скаргі, табе нават не здолеюць адказаць на мове звароту паводле закона. Ну і ўвогуле... ты будзеш чалавекам з акрэсленай нацыянальнай свядомасцю і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, той свядомасцю і пазіцыяй, якая не дазваляе праходзіць міма знявагі нацыянальнай мовы.а вообще тратить свое время и деньги в суде из-за этого ИМХО маразм
І тады ты паспрабуеш сфармуляваць сваё гледзішча на пытанне - маразм гэта ці не маразм, варта торгаць абыякавых і прынцыпова і ваяўніча рускамоўных, ці не. Ага?