Просто те регионы были ошибочно присоединены к Украине,значит,так)
Не, там проста памылкова жыве не тое насельніцтва.

))))
Ты вот там цифры приводила про украинские школы,язык..видишь,как мало людей в той местности украинизировались
А як яны могуць украінізавацца, калі мясцовыя ўлады
забараняюць павялічваць колькасць украінскіх садкоў і класаў? То-бок не пашыраюць, пагатоў прымусова, як нам тут з кожнага пыласоса даводзяць, а наадварот,
забараняюць пашыраць?
Дарэчы, аб лічбах. Нацыянальны склад (нацыянальнае самавызначэнне?) Данецка 48,2 супраць 46,7 (рускія і украінцы адпаведна).
Не, па мне, хай адпускаюць. Але паўтаруся, з тымі, хто за Украіну, што рабіць? Ці цяпер гэта ўжо іхныя ўласныя цяжкасці?
Класна вышэй было напісана, ага. Раней яны (прарасійскі ці прасавецкі настроеныя) жылі у "вялікай Расіі" (што па сутнасці праўда, калі называць рэчы сваімі імёнамі, нацыянальныя асаблівасці рэспублік у СССР ад пэўнага часу мала каго турбавалі, якраз наадварот) і былі бальшынёй, а цяпер сталі меншынёй. І апошняе ім не падабаецца, ці бачыш. Пры тым, што яны маюць усё, каб гэтай меншынёй не пачувацца. А калі меншынёй былі іншыя? Нармальна было?
Сёння расклад такі. Маем, што маем. Гэта украінскія тэрыторыі. Былі і ёсць. А тое, што народ туды ехаў і жыў "у вялікай Расіі", дык гэта чыя віна і чыя палітыка?
========
І такі можа хто-небудзь прыклады ціску па моўнай прыкмеце ці нацыянальным чынніку на ўсходзе прывесці? Я пакуль па факце бачу толькі прыклады адваротнага.
І яшчэ па-ранейшаму працягвае цікавіць, у якой форме, супраць чаго і калі на ўсходзе выказваўся пратэст, якога не чулі, да таго, як там з'явіліся размахвацелі сцягоў?