Пра пазіцыю дзяржаўных расійскіх СМІ праз першыя рукі.
З інтэрв'ю намесніка міністра сувязі Расіі тэлеканалу «Дождь»:
А журналісцкая эмоцыя ад прапаганды як адрозніваецца?
Волін: Вельмі проста. Прапаганда палягае ў тым, што вы ізалюеце грамадства ад любых альтэрнатыўных пунктаў гледжання і ўдзёўбваеце гэтаму грамадству толькі сваё гледзішча. Зараз ніякай прапаганды ў гэтым дачыненні няма, таму што колькасць меркаванняў вельмі разнастайная і вельмі вялікая… Калі мы паспрабуем заняць вельмі адцягненую сітуацыю датычна таго, што адбываецца ва Украіне, дык наш глядач канал не зразумее, і канал страціць у рэйтынгу. І ў Першага канала зробіцца такі ж рэйтынг, як у канала «Дождь», чаго Першы канал не хоча, таму што гэта будзе банкруцтва Першага канала.
Жалноў: А тое, што добраахвотнікі, якіх мы называем ці Вы называеце добраахвотнікамі, паглядзеўшы сюжэты дзяржаўнага тэлебачання, запісваюцца ў шэрагі, ідуць ваяваць, іх труны потым вяртаюцца на радзіму – гэта Вы таксама называеце нармальным асвятленнем хады падзеяў?
Волін: Вы толькі што самі сказалі, што калі людзі бачаць, якая адбываецца несправядлівасць, у іх узнікае нармальнае чалавечае жаданне – у вельмі многіх – прыняць удзел у ліквідацыі гэтай несправядлівасці. Трэба не казаць пра тое, што адбываецца ва Украіне? Чаму Вы лічыце, што менавіта праз тое, што яны паглядзелі сюжэт на тым ці іншым дзяржаўным канале… Я хачу сказаць, што тыя рэйтынгі, якія дэманструюць нашы вядучыя каналы, паказваюць, што грамадства акурат успрымае менавіта тую падачу матэрыялу, менавіта такі тон, які занялі нашыя вядучыя тэлевізійныя каналы. І невыпадкова, калі мы паглядзім на рэйтынгі і долі, мы бачым, што долі навінавых перадач на вядучых расейскіх каналах за апошнія колькі месяцаў павялічыліся практычна ўдвая … У нас на працягу гэтых месяцаў адбыўся ў значнай ступені нават адток публікі з інтэрнэту да тэлебачання. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што вельмі вялікая колькасць людзей стала выкарыстоўваць тэлебачанне як асноўную крыніцу атрымання інфармацыі аб навакольным свеце, а не інтэрнэт, што ў вельмі многіх было раней.
Жалноў: А з тэлеканалаў хто дае альтэрнатыўны пункт гледжання, на Вашу думку?
Волін: З агульнадаступных, напэўна, ніхто моцна альтэрнатыўны пункт гледжання не дае, хаця б з тае прычыны, што яны думаюць пра свой рэйтынг… Той канал або тое СМІ, якое сёння зойме не патрыятычнае гледзішча, проста апынецца эканамічна няўдалым, таму што ад яго адвернецца аўдыторыя.
Зыгар: Прабачце, я, здаецца, крыху заблытаўся ў тэрмінах. Вас пыталіся пра альтэрнатыўнае, а вы сказалі пра непатрыятычнае. Гэта значыць, альтэрнатыўнае гледзішча – яно апрыёры непатрыятычнае?
Волін: У гэтым няма ў мяне ні малейшага сумневу.
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=131954