subaru, наконт артыкула пра дошачкі. І я скажу, бадай.
Па-першае, не ўсе чытаюць артыкулы вось адразу пасля іх выкладвання. А вяртацца, калі гаворка пайшла далей, хочацца не заўжды.
Другое - часцей абмяркоўваецца штосьці спрэчнае, а там на мой погляд відавочныя і бясспрэчныя рэчы напісаныя. У цікавай і даступнай форме, што праўда, і таму не грэх ўзгадаць гэта для сябе чарговы раз.
Ну і трэцяе, пагаджуся з Іграй. Частку сустрэтага і прачытанага нават распачынаць абмяркоўваць не хочацца. Максімум выкласці ці моўчкі пачытаць выкладзенае кімсьці.
А так...у прынцыпе можна пару цытат з таго артыкула дзёрнуць, але як бы як з фанатыкам у суседняй тэме не атрымалася.

)))))
Ну чаму ў прыват?
Мне таксама цікава. Не тое, каб былі вось дакладныя пытанні, але я б пачытала, а ў працэсе і пытанні б і адказы, напэўна, з'явіліся.