в четверг попробовала. Отобразился только автобус. А мне нужен был троллейбус
У чацвер? Пісалі ж, што паслуга будзе даступная з 1 траўня.
Але ў кожным разе гэта ўжо іншая размова: што не працуе, ці працуе, але не ў поўным аб'ёме. Гэта ўжо па справе размова, а не абы наадварот і абы пакрытыкаваць.
Т.е. вид проездного все таки не показывает
Ага, дзякуй. То тады і прычына абавязковага адбівання (валідавання?) праязнога незалежна ад яго віда ясная.
k_ja_ra, ну т.е. ты допускаешь мое объективное право быть недовольной?
Лапа, я вось падумала, ты ж у дэкрэтным, табе насамрэч патрэбны менавіта безлімітны праязны на пэўны тэрмін? Ты так часта і штодня кудысьці з дзецьмі, будучы ў дэкрэце, ездзіш?
Я чаму купляю на колькасць паездак, бо час ад часу карыстаюся маршруткай, з іншага боку, наадварот, даводзіцца ездзіць не па звычайным маршруце, адпаведна, трэба аплачваць паездкі іншым відам транспарту. Мне невыгадна купляць месячны ці дэкадны.
Я адна такая? Большасць купляе безлімітныя?
========
І такі зноў пытанне па безлімітным. Яны сапраўды безлімітныя? Гэта дзе напісана? Я памятаю размовы, ці чытала дзе, што на метро, прыкладам, колькасць паездак абмежавана ўсё ж. Скажам, на месяц даецца ці давалася 120 паездак. Выездзіш, выбачай, купляй далей жэтоны ці новы праязны. Не так? Я памыляюся? Не было такога?
Можа, і тут так? Можа, пэўныя абмежаванні што да колькасці паездак ўсё ж ёсць? Ну...каб па адным праязным, прыкладам, уся сям'я ці ўвесь аддзел не ездзіў? Не можа такога быць? Хто ў тэме?