Беларускi менталiтэт:
"Краіна". Свабода, Тураў і Альшаны (+фота, відэа)
http://budzma.by/news/kraina-svaboda-turaw-i-alshany-fota-videa.html
— Дзяржава зрабіла ўсё, каб паставіць сельскую гаспадарку на калені.
— У сэнсе?
— З цэнтра нам прыказваюць, што сеяць, калі сеяць, што і па якой цане купляць, што і па якой цане прадаваць. Таму фермерам выжыць лягчэй: я даўно прапаную іх узяць пад кантроль і даваць дакладны план, колькі і якой прадукцыі яны абавязаныя пасеяць і здаць.
— А вы не думалі, што, наадварот, трэба не фермераў душыць, а калгасам і саўгасам даць свабоду? Каб ім зверху ніхто нічога не паказваў, а кіраўнікі на месцах самі вырашалі?
— Не, я пра гэта нават не думаў…
Усім прывітанне, гэта зноў “Краіна”, сумесны праект часопіса “Большой”, auto.tut.by і кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Прыведзеныя вышэй словы — гэта размова з намеснікам старшыні калгаса, які пажадаў застацца невядомым. Тэма сённяшняга рэпартажу — як жывуць і што робяць людзі на Палессі.