Виталена, дзякуй вялікі за адказы!)
Такім чынам, што мы маем. Кожны дом і без індывідуальных лічыльнікаў аплачвае за скарыстанае цяпло па факце. Фактычныя затраты на дом дзеляцца паміж яго жыхарамі прапарцыйна плошчы іх кватэр. Потым у дамах, дзе стаяць індывідуальныя лічыльнікі цяпла, з дапамогай трохпавярховых формул і паслуг спецыяльных кантор робяцца пераразлікі, у выніку якіх частка жыхароў, якая ці не жыве ў кватэры пастаянна ці выстаўляе досыць нізкія паказнікі тэмператур, вяртае частку выплачанных за ацяпленне грошай. Я правільна разумею, што раз ёсць тыя, хто вяртае, то ёсць і тыя, хто даплачвае?
Дом апроч галаўнога болю ад індывідуальных лічыльнікаў не мае ніякай карысці. Ён і так і так плаціць па факце. Значыць, індывідуальныя лічыльнікі выгадныя тым, хто рэальна спажывае цяпла меней, ну і самім канторам, якія іх, лічыльнікі, абслугоўваюць і ўсталёўваюць.
Так жа не забываемся, што сістэма ацяплення не мае аўтаноміі для кожнай кватэры. Іншымі словамі, сусед абагравае суседа. Калі адзін сусед з гэтага ланцужка выпадае, другі, адпаведна, пры іншых роўных карыстае цяпла болей, і не па сваёй віне. Плюс тарцавыя і іншыя кватэры, якія зноў жа пры іншых роўных карыстаюць цяпла болей. Ацяпленне не вада, іншымі словамі, дзе кожная кватэра ніяк не залежыць ад суседняй і спажывае роўна столькі, колькі ёй трэба нават тады, калі сусед не карыстаецца вадой увогуле.
Індывідуальныя лічыльнікі, як і было напісана вышэй, маюць сэнс толькі тады, калі вы рэальна эканоміце, у тым ліку за конт суседзяў

у той ці іншай ступені, ці банальна ў кватэры не жывяце.)
Плюс момант, што лічыльнікамі з чыста тэхнічных прычын можа быць абсталявана максімум 5% жылога фонду.)
Ну і я, падобна, узгадала/разабралася, што ж за пытанне стаяла пры засяленні дакладна ў нашым доме, калі будучым жыхарам даводзілася пра немажлівасць аплаты па лічыльніках. У нас спецыфічны дом, у якім і праз 6 год пасля здачы палова кватэр не заселеная, а напачатку такіх была пераважная большасць. Людзі, якія проста інвеставалі ў нерухомасць і жыць там не планавалі, не хацелі і плаціць камунальныя плацяжы. Прычым разважалі лагічна: я не жыву => не карыстаю ацяпленне => не плачу зусім. Значыць, усе расходы клаліся на тую частку жыхароў, якія жыць планавалі. Нюансы пра аплату агульных расходаў незалежна ад пражывання, напэўна, тады неяк выпалі з-пад увагі. Хаця нават з улікам іх відавочна, што калі ацяпленнем карыстаецца толькі адна кватэра на паверсе, затрачанае ёй для камфортнага жыцця цяпло будзе нашмат большае, чым калі ацяпленнем карыстаюцца 5 кватэр на паверсе. Натуральна, такім чынам, што ідэя індывідуальных паказанняў была тады адрынутая. Прычым самімі жыхарамі.)
Тэарэтычна, цяпер да гэтай ідэі можна вярнуцца. Вось толькі пытанне - ці ёсць сэнс...