Я бы чть перфразировал, потому что в данном случае, никто не отрицал ни налоичия нации ни ее ценностей, а всего лишь ставил под сомнение место этих ценностей в общей иерархии ценностей .
Вы пра "там"? Там не было.
Пра там я сказала ўжо. Ставіў пад сумнеў - выдатна, мае права. І нават форму, у якой ставіць, таксама мае права выбіраць. Такую напрыклад: "ці гэта этычна?" (Гэта ўжо не толькі каштоўнасці пад сумнеў, гэта ўжо сумнеў у якасці і адэкватнасці саміх людзей). Але тады гатовы і да рэакцыі на гэту частку ў адказ, а не "ды я пра экалогію і Кіёцкі пратакол, а вы пра яго нават гугл не чыталі". А тое, што рэакцыя будзе - гэта нармальна. Як вы лічыце? Ці ў норме менавіта гэта супольнасць (нацыянальна-арыентаваная) мае неяк адрознівацца ад усіх астатніх людзей і выслухваць усё моўчкі з вачамі долу і дзякаваць, што на яе ўвогуле ўвагу звярнулі? Ну...па-вашаму, як?
Іншая рэч, якая рэакцыя, у якой форме і г.д. Але тут ужо хто на што здатны. Як і паўсюль.
Я прытрымліваюся прынцыпа адэкватнасці і сіметрычнасці ў агульным і цэлым. Яшчэ і з папраўкай у меншы бок. То бок на некрытычныя дробязі я ўвогуле не рэагую, ненастойлівае фе, як сярэднюю рэакцыю ў грамадстве, прапускаю, уключаюся ўжо на агрэсію ж, за якую ў прыватнасці лічу павучанне мяне беларускай (гаварыць жа трэба тое і так, як навучылі школе, а лепей увогуле "нармальна") і далёка ідучыя высновы пра рускіх, сапсаваных польскай, і палякаў, сапсаваных рускімі. А паразважаць і пагаварыць у нармальным ключы заўжды радая. Мне гэта тэма цікавая.
Са сп. Бікешам, вяртаючыся да "там", у агульным і цэлым нязгодная. Апроч той часткі, у якой ён выказваецца непасрэдна па тэме заяўленай лекцыі. І мне непрыемны антураж, які вакол гэтага быў. Увагі да яго, як чалавека, імхо, не дадае.
Ну...з таго, што я чытала. Дапускаю, што я не валодаю сітуацыяй у поўным аб'ёме.
Если таки соберетесь с силами просмотреть оба видео, буду рад вернуться к содержательному обсуждению.
ок. Калі збяруся - напішу. Але не абяцаю.
Такога аб'ёму відэа для мяне непасільныя ў агульным і цэлым. Я і фільмы раз на год гляджу...
Ужывую - так. Але ўжывую ўжо позна, як разумею.
Яшчэ хацела сказаць.
У мяне склалася ўражанне, што вы чакаеце ад нацыянальна арыентаванай супольнасці (нацыяналістаў - вы не супраць? бо для мяне гэта выразы -сінонімы, а пісаць карацей) чагосьці, што не па іх частцы збольшага. Дый запісваеце туды людзей, якія да іх дачынення не маюць (так званае ліберальнае кола, Латыніна і далей па спісе раптам адкульсьці ў размове ўзяліся і г.д.)
Я да чаго? Эканамічную мадэль у агульным і ў падрабязнасцях - не ім вынаходзіць. І пытанне крэтытаў не ім вырашаць. Гэтым іншыя людзі займаюцца. Тое ж з іншымі часткамі нашага жыцця.
Я разумею, што нельга жыццё на кавалкі дзяліць, але сур'ёзна патрабаваць ад нацыяналістаў адказаў на пытанне "дзе ўзяць грошай" не варта, на мой погляд. Нацыяналісты збольшага падымаюць у грамадстве іншае кола праблем. І пакуль, як я бачу, небеспаспяхова.