Сообщение от katia-ka
музычная школа і музычная падрыхтоўка ў школах з эстэтычным ухілам, - гэта крыху розныя рэчы. Адрозьненьне не на карысьць дадатковых заняткаў у школе, самі разумееце.
да это разное совершенно дело, но по моим сведениям, музыкальные класса в школах по-тихому закрываются уже
Музычная адукацыя ў муз. школах і былых школах з музычным ухілам збольшага нічым не адрозніваецца. Яны маюць , дакладней, мелі адзіныя праграмы.
Пэўныя нюансы былі таму, што
а) у школу з муз ухілам адбор быў куды меней патрабавальны, скажам так. Туды бралі і тых, хто хоча, а не толькі тых, хто здольны.)
б) у школе з муз ухілам па спецыяльнасці дзеці займаліся год дадаткова ў параўнанні з муз. школай.
в) у школе з муз. ухілам арганізаваць групавыя заняткі было прасцей, таму наведвальнасць іх не шла ні ў якае параўнанне з імі ж у муз. школе.)
Гэта я ўсё з асабістага досведу расказваю, калі што.)
А ўзровень мог быць розным што ў школе з ухілам, што ў школе музычнай. Залежыла гэта ад настаўніка перадусім, а таксама ў пэўнай ступені ад рэпутацыі самой школы. Агульнаадукацыйная школа з музычным ухілам і з хорам, які часта і шырока гастраляваў, магла запраста даць фору амаль любой музычнай школе. Ну...ці калі не любой, то кожнай другой дык дакладна.) І па ўзроўні дзяцей, якіх туды набіралі, і па ўзроўні іх музычнай падрыхтоўкі.
Што да таго, што музычныя класы закрываюцца па-ціхаму.
Тут палка з 2-ма канцамі.
Раней (да 2008г) муз. адукацыя ў спецылізаваных класах школ з муз. ухілам была абвязковай для усіх вучняў у поўным аб'ёме. То бок, калі ты ішоў у муз. клас, далей ніхто не пытаў, ці ты хочаш вучыць і сальфеджыа таксама, а не толькі інструментам займацца. Тое ж з хорам, муз. літ-рай і г.д.
З 2008 г. сітуацыя кардынальным чынам змянілася. І цяпер у бацькоў ёсць выбар. Якія дакладна заняткі і ў якім аб'ёме наведваць. Абавязковасць у гэтым пытанні, прынамсі афіцыйна, знікла.
Добра гэта ці кепска - спрэчнае пытанне.
Але так ёсць.
Адпаведна, тое, што класы скарачаюцца - не вынік ціску звонку, а выбар у тым ліку бацькоў, якія перастаюць аддаваць дзяцей у музыку ці нават калі аддаваць, то ставіцца да гэтага сур'ёзна.