Было бы отлично, если б такая тема была отдельно...
Я з вамі згодная. І нават не раз хацела яе асобна і стварыць.) Бо на форуме часта ўсплываюць тэмы пра замежжа ці замежны досвед ці яшчэ што. Ужо ёсць асобныя тэмы пра Расію і ЗША.))) Тым не менш тамтэйшыя рэаліі вельмі часта ўсё адно абмяркоўваюцца тут.

Да таго ж апроч ЗША і Расіі ёсць Літва, Польшча тая ж Нямеччына, Славакія. і г.д.
Спецыфіка форума такая, што гаворкі не заўжды здараюцца па плане. Часцей яны нараджаюцца стыхійна. Хтосьці слова, другі падхапіў і здарылася дыскусія, прычым цікавая, цікавая і рознымі меркаваннямі і рознымі стаўленнямі, поглядамі з рознага боку. Але заўжды знаходзіцца хтосьці, каму розныя погляды замінаюць. Каму трэба ўсё запіхаць у адзіную лінію партыі.
Я ўжо заўважыла, калі лінія партыі адна і правільная, то і беларускія рэаліі не замінаюць і нават у кайф іх згадаць. А калі розныя, то і пра замежжа слухаць не хочацца.
Дзіўна, што краіны мяняюцца, а сутнасць - непрыманне іншага і агрэсіўная барацьба з ім у выглядзе і навешвання ярлыкоў і бясконцага сарказму - бярэцца з сабой...
У прынцыпе фіг з ім. Насамрэч не ў назве ж рэч...
Тэарэтычна асобныя дыскусіі можна б было адсюль у іншыя тэмы пераносіць. Але не будзеш жа бясконца мадэратараў торгаць. А дыскусіі месцамі вельмі цікавыя здараюцца.