Набыла свайму старэйшаму сыну (яму зараз 6 гадоў) канькі "Fora".
Яны рассоўваюцца на 4 памеры (32-35 памеры абутку, 36-39, 40-43). Выглядаюць канькі нішто сабе, прыгожанькія. Сядзяць на назе ў малога добра. Тачыць канькі і катацца яшчэ не спрабавалі, таму пра сталь на палоззях нічога пакуль не скажу. Але, на першы погляд, якасць больш-менш, спадзяюся, хаця б на два сезоны канькоў хопіць. Зробленыя канькі немаведама дзе (Кітай? Расія?), на каробцы тэкст толькі па-руску. Каштавалі яны 170 тыс., мы куплялі іх у гандлёвым цэнтры "Манетка" каля "Паркінга" (шэраг 18, месца 4). Мы ўзялі чырвоныя канькі, а былі такія ж, толькі сінія. У гэтай жа кропцы ёсць выбар рассоўных канькоў "Спорткалекцыя" на дзяўчат і хлапцоў.
Заўважу, што ў іншым месцы мералі дарагія фірмовыя канькі "K2", але яны зусім не трымалі нагу, таму не купілі іх.
Наагул, мінулай зімой 2009-2010 бралі розныя канькі ў пракаце. Найлепш на нагу майго сына, як ні дзіўна, сядалі дзявочыя канькі на шнуроўцы, а вось хакейныя мужчынскія канькі "Graf" на шнуроўцы не падыходзілі, таму парада для тых, хто будзе карыстацца пракатам: калі ў вашага хлопчыка вузкія ногі, лепш браць дзявочыя канькі, не зацыкліваючыся на тым, што "канькі не хлапечыя". :acute: