мне бы поддержку (пусть даже и просто моральную).
не, прабачце. Падтрымка трэба тым, хто хварэе. Тым, хто хацеў бы сесці дома, але з тых ці іншых прычын не можа і вымушаны рызыкаваць больш за тых, хто засеў па хатах. А тыя, хто праз безмасачных гуляк у парку не трапляе на чарговы шопінг ці ў Швейцарыю, як і тыя, каму праз дыстанцыёнку няма куды выгуляць сукенкі з палітонамі, мяркую, справяцца і без падтрымкі. Сумяшчальна з жыццём цалкам сабе. Такі выхад на вуліцу ў нас не па прапусках і не толькі з сабакамі.
пока кто-то ходит куда попало просто от скуки, моя изоляция просто продлевается. а хотелось бы обратного и побыстрее
вось тут таксама ў мяне пытанні. Калі мы лічым, што наша самаізаляцыя згладжвае крывую, запавольвае распаўсюд і далей па тэксце, то тады ўсё выходзіць зусім наадварот. Чым болей людзей самаізалюецца, тым болей працэс расцягваецца па часе. І наадварот. Хіба не?
Но у этих целей есть и другие последствия - обрывание цепочек контактов, а значит минимизация заражений других людей.
а тыя, хто не самаізалююцца, ствараюць калектыўны імунітэт. І яшчэ вялікае пытанне, ад каго карысці болей.
Для меня это как, если пьяный боится разбить машину/убиться/попасться гаи, любая своя причина и не сядет за руль, то я только благодарна ему буду, что он не будет пьяный на дороге, и вероятно не убьет меня или моих близких.
ну вось зноў. То парушальнік, які перабягае ў неналежным месцы, то п'яны ўжо. Ды адкуль жа п'яны? Звычайны вадзіцель, які не баіцца выязджаць на вуліцы, нягледзячы на моцны рух, імавернасць аварыі і ўсяго такога. І ён нічога не парушае пры гэтым. Але так, адным сваім выездам стварае гіпатэтычныя пагрозы для ўсіх іншых удзельнікаў руху. Я, прыкладам, баюся і цяперашняга руху, і надта смелых кіроўцаў, якія носяцца з чорт ведае якой хуткасцю, і тых жа пешаходаў, якія такі перабягаюць ў неналежным месцы (яны такія ёсць, хто ж спрачаецца), я баюся гэтага ўсяго, таму не саджуся за руль ужо болей за 10 год. А раней ездзіла. Але гэта не значыць, што іншыя, хто ездзіць - п'яныя. Хаця так, я б аддала перавагу, каб яны ўсе па хатах сядзелі.) Глядзіш, тады б і я, можа, выехала.)