То бишь отсутствия карантина, как ни крути.
Я не прыхільнік каранціна. Калі паглядзець статыстыку Польшчы, Украіны, Канады, Расіі, краін якія прайшлі каранцін, то зменаў моцных у іх няма, так, магчыма, яны спынілі лавінападобнае распаўсюджанне хваробы, але зыходзячы са статыстыкі іх медыкам лягчэй не становіцца.
Ня ведаю як у краінах дзе "вірус знік", можа іх медыкі вярнуліся да звычайнага жыцця, раз новых захварэлых мала. Але, напрыклад, у Ізраіле апошнія дні зноў расце колькасць захварэлых.
Медыкі сапраўды зараз на вайне, і мяркую ім удвая цяжэй яшчэ і таму, што большасць людзей вярнулася да звычайнага жыцця, а яны не могуць.
Дарэчы, хто ў тэме, шмат яшчэ захворвае медыкаў ці з большага ўжо ўсе перахварэлі?