4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (в.Азярцо, 4 км. за аўтарынак «Малінаўка») фолк-фэст «Камяніца». Квіткі: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдні продаж квіткоў – вул. Кальварыйская 17 – 614, тэл. (017) 209 41 63. Папярэдняя рэгістрацыя, відэа ўдзельнікаў і дадатковая інфармацыя на сайце http://fest.kamyanitsa.by. Даведка: (029) 670 13 30.
Фолк-фэст «Камяніца» абяцае разнастайную музыку і суцэльны пазітыў
Абвешчаны спіс асноўных ўдзельнікаў фолк-фэсту «Камяніца», які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. Усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на рахункі музею.
Да хэдлайнераў, якімі ў гэтым годзе будуць славутыя «Троіца» і «Палац», далучыліся гурты «Маланка Аркестр», Akana, «Бан-Жвірба» і GUDA. Акрамя гэтага плануюцца выступы маладых калектываў, а таксама народныя гульні і забавы.
«Мы жадаем паказаць розныя бакі сучаснай беларускай фольк-культуры, таму на фэсце будуць не толькі архаічныя спевы і туга, але і сучасныя эксперыменты і шмат пазітыву, – распавядае каардынатар фэсту Сяргей Чэгрынец. – Таксама наведвальнікі фэсту будуць мець магчымасць аглядзець усю экспазіцыю музею і проста добра пашпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных драўляных забудоў 18-20 стагоддзяў».
У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе вядомы рок-музыка Лявон Вольскі.
Дарэчы, у гэтым годзе даехаць да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку «Малінаўка-6» (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і ад яго з 13 да 22 гадзін будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго да музею і з ад яго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя», які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей і пазней, чым звычайна.