@Imagination, дзякуй. Расклад я глядзела. Там апроч таго, што трэба ведаць, якая група да якой спецыяльнасці адносіцца, яшчэ ёсць,мяркуючы па ўсім, разбіўка па падгрупах. Зразумець у выніку, што да чаго, немагчыма.
Мы б так хацелі з дачкой: 1 курс: 1, 2, 3, 4, 5...
2 курс: 1, 2, 3, 4, 5...
і г.д.
І пажадана з колькасцю гадзін. А то можна штосьці 20 гадзін вывучаць, а можна 160. Розніца, па мне, як зямля і неба. Нават калі назва адна.
У ФПМІ менавіта так. Могуць жа людзі.
Напэўна, буду звяртацца на факультэт наўпрост. На выставе адукацыйнай, як і чакалася, стаяць некалькі ашауркаў, якія апроч як даць буклет нічога не могуць ні сказаць, ні паясніць.