Я ж пра парасоны пляжныя хацела расказаць.
Яны (белавія ў сэнсе) самі не ведаюць, як іх можна ці нельга правозіць, падобна.
Яшчэ падчас трансфера людзі пра парасоны пыталіся. Гід сказала, маўляў, можна правозіць у ручной кладзі, прынамсі так вось прам учора людзі везлі.
Адна спадарыня сказала, што як і Магда, спісвалася з самой белавія. Ёй адказалі, што парасон правозіцца як дадатковая адзінка багажу за 50 еўра. Людзі, даведаўшыся пра гэта, адпаведна, пакінулі парасон у атэлі.
У самім аэрапорце я падышла да рускамоўнай супрацоўніцы белавія. Спытала пра ручную кладзь. Адказала, што не, як ручную кладзь нельга. Ок, кажу ў багаж можна? і куды тады яго здаваць? Сказала, пры рэгістрацыі вам скажуць.
Мы два парасоны надзейна звязалі разам і абматалі плёнкай. Здалі ў багаж. Пры рэгістрацыі рэгістратар проста пакінула нашу звязку парасонаў каля сябе. Нікуды асобна мы не хадзілі.
Пры гэтым пазней я бачыла людзей з нашага рэйса з парасонам проста на плячы пры сабе. То бок як ручную кладзь. :wacko: Што да чаго...