Лицей БГУ. часть 2

  • Автор темы Автор темы Kavita
  • Дата начала Дата начала
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
фіз профіль - +4 фізікі, +2 матэматыкі.
Мат профіль - +4 мат, +2 фіз.
інф-мат профіль - +2 інф, +2 мат, +2 фіз.
інф-фіз профіль - ????

Я конечно не знаю, как конкретно будут распределяться профильные часы, но могу сказать за время, когда училась дочь. Так вот, у всех профильных физматов было три часа инфы в неделю, то есть на одной неделе была одна пара инфы, а на другой - две при неизменном количестве часов на другие профильные предметы. ИМ профиль появился уже после них. И они были последние у кого было три часа инфы в неделю. Может для этого класса вернут эту практику.
 
но могу сказать за время, когда училась дочь.
мяркуючы па ўсім, выдатны быў час. Агульны конкурс для ўсіх фізматаў, роўнае размеркаванне гадзін і нагрузкі, 3 гадзіны інфарматыкі вось, і па профілю усе ішлі далей.
А цяпер будзе ўжо 4 (4!) асобныя конкурсы. І чым далей у лес....
Так паглядзіш, дык агульная тэндэнцыя "паляпшэння" і іншых аптымізацый і ліцэю не чужая. Закон Мэрфі, угу. Усё рухаецца выключна да горшага.
 
вот вспомнилось еще, что вроде как их параллель вообще была единственная с 3 мя часами инфы, эксперимент типа )), но это не точно. Но вот то, что в конце 10 класса их анкетировали в том числе по поводу оставить ли три часа или вернуть два, то это точно. И, насколько я помню, большинство учеников ее класса высказалась против 3 часов, но на 11 класс уже ничего менять не стали, а вот следующим за ними вернули 2 часа. Так что, не все дети прям таки горят лишнее время учиться, даже в Лицее ))
 
Апублікаваны правілы прыёма 2020 года: https://drive.google.com/file/d/1ZLflIOLCLI_KZ-fuBTq9B4Su3AZmvbIF/view

ну што, фізматы, я вас віншую. Матэматычны клас таксама будзе адзін. Другі забралі пад мат-англ (эканамічны). То бок яго зрабілі не замест былога іст-англ, на які і конкурса амаль не было мінулым годам, а замест матэматыкаў, у якіх конкурс амаль 8 чалавек на месца. А сёлета, адпаведна, будзе пад 15.
Малайцы, нічога не скажаш...
Ну і інф-фіз законт фізікаў, так.
Парэзалі па жывым фізматаў.
Няма слоў... адныя гуманітарыі з філолагамі скора там застануцца... затое ў БДУ пойдуць, чо...
 
... занавес... как так-то.... слов нет, если честно, только мат! Набрать 22 группы вечернего лицея физматовцев и резануть их ... нет слов
 
В вечернем сегодня сказали тоже самое facepalm. Слов нет.
 
Инновационное развитие страны. Хороших инженеров здесь уже видимо занадта.
 
А вот интересно, чем это обосновывают?
ды хто ж ведае...
Але відавочна адно. Гэта аўральныя, не запланаваныя загадзя рашэнні.
Мат-англ (эканамічны), хоць і планаваўся загадзя, планаваўся яўна замест аднаго з гум.профіляў (гіст+англ), таго, на які быў самы нізкі конкурс за ўсю гісторыю ліцэя. Хаця на гум. профілях там традыцыйна самы нізкі конкурс. На гэты профіль (гіст+англ) нават не сталі падрыхтоўчых груп набіраць. Яўна не проста так, бо профілі (наборы прадметаў) падрыхтоўчых груп звычайна набіраюць пад канкрэтныя ж профільныя класы.
Але ў апошні момант, напэўна, штосьці пайшло не так. Камусьці фізмат профілі яўна муляюць. Таму на хаду, на каленцы прыдумляецца адзін новы профіль, да якога абсалютна ніхто не гатовы (інф-фіз), а мат-англ робяць не за конт гуманітарыяў, а за конт матэматыкаў. Гэта поўны атас, так.

Дарэчы, пачытала ў правілах прыёма. Пішуць, што інф-мат будуць вывучаць фізіку на павышаным узроўні (што і было вядома), а інф-фіз - матэматыку, што і чакалася. Такім чынам, гэта два аднолькавыя профілі па сутнасці, толькі з рознымі назвамі, і з рознымі, адапаведна, уступнымі экзаменамі, якія драбяць конкурс, і не даюць мажлівасць дзецям рыхтавацца так, каб потым, можа што і перайграць. Нашто - вялікае пытанне...
Ну і пра матэматычны профіль зараз ужо канчаткова можна забыць. Там і з 2-ма класамі жэсць што рабілася: 10 пераможцаў рэсп.алімпіяды, якія без экзаменаў, астатнія - у абсалютнай большасці ці ўдзельнікі апошняга этапа ці пераможцы гарадской алімпіяды, простых смяротных там няма ад слова зусім. Зусім. А цяпер груба на 10-12 месцаў, вольных ад пераможцаў, будзе прэтэндаваць як мінімум чалавек 20-25 толькі ўладальнікаў гарадскіх дыпломаў (а гэта монстры, а не дзеці, з улікам тамтэйшай канкурэнцыі, монстры - у сэнсе мазгоў , а не чалавечых якасцяў, удакладню). Можна толькі ўявіць сабе гэты маштаб трагедыі...
І фізікаў парубалі на 2 класы так, што адначасова ў 2 не надта і падрыхтуешся. Кашмар.
Усё нашмат горш, чым бачылася яшчэ дзень таму. Скарачэння матэматыкаў ужо дакладна ніхто не чакаў...
Мат-англ для разумення - гэта ўжо не матэматыкі, гэта эканамісты. :yes: Яны нават уступную матэматыку іншага узроўню здаюць. У адрозненне ад усіх астатніх профіляў, якія здаюць аднолькавую профільную матэмытыку на ўступных.
 
Мат-англ (эканамічны), хоць і планаваўся загадзя, планаваўся яўна замест аднаго з гум.профіляў (гіст+англ), таго, на які быў самы нізкі конкурс за ўсю гісторыю ліцэя. Хаця на гум. профілях там традыцыйна самы нізкі конкурс. На гэты профіль (гіст+англ) нават не сталі падрыхтоўчых груп набіраць. Яўна не проста так, бо профілі (наборы прадметаў) падрыхтоўчых груп звычайна набіраюць пад канкрэтныя ж профільныя класы.
Але ў апошні момант, напэўна, штосьці пайшло не так. Камусьці фізмат профілі яўна муляюць. Таму на хаду, на каленцы прыдумляецца адзін новы профіль, да якога абсалютна ніхто не гатовы (інф-фіз), а мат-англ робяць не за конт гуманітарыяў, а за конт матэматыкаў. Гэта поўны атас, так.

Было два гуманитарных, остался один - и все равно не за конт гуманiтарыеў?

И про исторически самые низкие конкурсы на гум.профили. В прошлом году конкурс на общ-англ составил 7,52 чел на место. Третье место после инф-мат и мат. На физический, как Вы наверняка помните, 6.14

UPD. Посмотрела внимательно - один из гуманитарных заменили лингвистическим. Тогда да, есть резон абурацца.
Из того, что вижу я, пусть бы лучше физиков было больше. Учат их, во всяком случае, лучше
 
Посмотрела внимательно - один из гуманитарных заменили лингвистическим.
не замянілі. Проста памянялі назву. Там гіст+англ як быў, так і застаўся. Толькі нібыта цяпер яны будуць вучыць + яшчэ адну дадатковую замежную мову (так у правілах прыёма новых напісана). Напэўна, хоць такім чынам спрабуюць прывабнасць гэтага профіля падняць.

В прошлом году конкурс на общ-англ составил 7,52 чел на место. Третье место после инф-мат и мат. На физический, как Вы наверняка помните, 6.14
гэта так. Мяркую, за конт англ. складніка. Хаця гіст-англу нават ён не дапамог. А так, гісторыя і грамадазнаўства - традыцыйна самыя нізкія. Можаце пагартаць таблічку з конкурсамі на сайце. Там усё відаць.

Учат их, во всяком случае, лучше
і мне так здалося. Фізічны - самы "ўраўнаважаны" профіль. Там і матэматыка годная, і фізіка выдатная, і інфарматыкі хоць крыху ёсць. І з астатнім парадак. У матэматыкаў, кажуць, з фізікай зусім слаба. Лічаць, напэўна, нашто яна ім. Ну і ў фізікаў, у адрозненне ад матэматыкаў, ёсць месца простым смяротным. Што не можа не цешыць. Не магло, дакладней...
 
Последнее редактирование:
Может кто пользовался услугами репетитора по информатике, поделитесь контактами, пожалуйста.
 
Расскажите новости про "можно на ходить по заявлению". Сын дома, инфа уровня "мне написали, что можно принести завучу заявление и не ходить, кто-то из лицеистов контактировал с человеком с короной)
 
Я сегодня написала) и отправила ученика учиться, заодно и заявление отдать. Прислал утром фото с возмущением, на фото 5 человек, правда 2 опоздали и тоже позже присоединились. У завуча (или не знаю куда точно он носил заявление) было две большие кучи с заявлениями.
 
Интересно, будет ли день открытых дверей 31 марта. Думаю, перенесут..
 
zavtra, я не тое каб ведаю... але каб патрабавалася рэгістрацыя - пра гэта б напісалі. Спасылка на будучую трансляцыю - адкрытая. Адпаведна, глядзі, хто хоча.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху