Танюша_, прабач, але цяпер ужо я перастала цябе разумець... Гэта апошняе да мяне - яно пра што? Гэта адказ на штосьці, ці проста думкі?
Мяне помнікі ў сэнсе з шапкай ці без наогул не цікавяць.... Мяне цікавіць, чаму для цябе помнік забітым немцам=помнік фашызму, а помнік забітым савецкім людзям= святое, памяць аб героях, наша спадчына, нашае ўсё? а камунізм ужо не пры чым?
Толькі не перайначавай, клск, словы. І не пішы, што як я магу наогул параўноўваць. Адкінь умоўнасці і паглядзі як бы збоку. Чаму помнік пад Кіевам абурае, а ў Берліне - самае яно?
На ўсялякі выпадак, мяне Курган Славы не раздражняе. Болей за тое, як-небудзь з дзецьмі туды з'ежджу. Ведаць і бачыць яны павінны.
А яшчэ яны павінны ведаць (я ім гэта расказваю), што не бывае кепскіх народаў, а бываюць страшныя лідэры са страшнай ідэалогіяй, якія робяць людзей злачынцамі. І ў гэтым сэнсе немцы ад рускіх/савецкіх і нават беларусаў нічым не адрозніваюцца...
І салют быў ніяк не ў гонар чалавека ў мундзіры на парадзе 3 ліпеня, а ў гонар іхнага прадзеда, які Бярлін ад Гітлера вызваляў. Шкада толькі, што немцаў вызваліў, а свой народ не здолеў...)))
президиум районного совета ветеранов единогласно выступил против переименования
Дык гэта нармальная практыка... У нас увесь час хтосьці ад імя кагосьці кажа. Гэта не я - гэта яны (ён, прыказ, і г.д.) А вецеранамі прыкрывацца наогул "лепота" адна... Святое ж...