Ніхто дакладна не ведае, як там у падрабязнасцях сітуацыя развівалася. Але з таго, што на паверхні, як мінімум, ясна, што першапачаткова парушэнне дапусціў бок спортзалы. Адпаведна, як бы не паводзіла сябе мама (а яна, як разумею, мусіла 33 разы прабачыцца, што патурбавала адміністратара, і пагладзіць і пакарміць котку, каб жывёліна не пакрыўдзілася раптам), котку мусілі прыбраць. БЕЗ агрызанняў, што яна, котка, здаровая і нікому, акрамя Вас (мамы той) не перашкаджае.
Але нават тут вінаватай робіцца мама. І жывёлаў не любіць, і да дырэктара не пайшла. У дырэктара працоўны дзень, калі што, са звычайным працоўным днём звычайнай мамы супадае. І каб да яго, непараўнальнага, прыйсці, уласную працу маме трэба кінуць. Гэта з якой такой радасці?