а почему вопросы усыновления гомосексуалистами для тебя 50*50? и есть ли вариации отношений для лесбийских пар (ну там может 70*30) и геев?
50/50 - гэта я яшчэ не вызначылася.) І без розніцы мужчынская ці жаночая аднаполая пара.
Чаму не вызначылася, растлумачу.
З аднаго боку, калі людзі, якія кахаюць і з павагай ставяцца адзін да аднаго, хочуць расціць і зрабіць шчаслівым дзіця, гэта можна толькі вітаць.
Але што мяне бянтэжыць крыху.
Значную частку свайго жыцця, асабліва ў маленстве, дзіця праводзіць менавіта ў сям'і і менавіта з бацькамі. І калі ягоныя кантакты па-за межамі сям'і будуць мінімальнымі, сапраўды дзіця можа бачыць толькі адну мадэль адносінаў: аднаполую. Я мяркую па сваіх дзецях. Ролевыя гульні - асноўнае для іх. І адкуль яны ролі бяруць? З таго, што бачаць. Маму і тату. Таму варыянт, што дзіця ў аднаполай сям'і будзе гуляць ў тату і тату ёсць. Я не ведаю, наколькі гэта небяспечна, тут псіхолагі нам у дапамогу, але маю апасенні, што пэўны і нямалы ўнёсак ў будучае жыццё падобныя ролевыя гульні робяць.
То бок, калі перспектыва, што дзеці (мае ці любыя іншыя) будуць бачыць вакол сябе час ад часу (бо іх не так многа насамрэч, тут агучваюць лічбу 10%, хаця я думаю, што меней) аднаполыя сем'і, мяне ніяк не пужае, то вышэйапісанае крыху насцярожвае.
Але ў сваю чаргу, думаю, бацькі будуць самі зацікаўленыя даць дзецям мажлівасць бачыць мадэль традыцыйнай сям'і. Глядзець "традыцыйныя" фільмы, чытаць "традыцыйныя" казкі, гуляць у "традыцыйныя" гульні. Сустракацца з іншымі звычайнымі сем.ямі і да т.п.