Лично мне как родителю, да и моему ре тоже важно, чтоб красиво было.
Паспрабую яшчэ раз...
Клумбы - гэта
не самае важнае і не першаснае ў школе. Ок, хай не для ўсіх бацькоў. Для мяне, прыкладам.
То бок ясна, калі ёсць і клумбы - выдатна. Але няма - дык і няма. Мне збольшага ад школы зусім іншыя рэчы патрабуюцца.
У сітуацыі па спасылцы, як бачна, у класе - проста завал. Затое звонку, як разумею, прыгожа і клумбы ёсць.
Пытанне прыарытэтаў зноў жа.
Я, як бацька, магу абысціся без прыгожага ў школе. А вось без неабходнага (а элементарны рамонт і элементарная бяспека - неабходнае якраз) абыйсціся не магу.
Што да упрыгожвання тэрыторыі перад пад'ездамі - гэта іншая рэч зусім. І па шчырасці не разумею, навошта ўсё ў кучу мяшаецца.
Перад пад'ездам людзі, спачатку разабраўшыся са сваімі ўласнымі кватэрамі, маючы час і жаданне, вырашаюць зрабіць тыя ж клумбы. Самі вырашаюць.
У школе настаўнікаў не пытаюць збольшага, а ці ёсць у іх час і жаданне. А абавязваюць прыгажосцю, важнасць якой на фоне таго, што робіцца сёння са школамі ў прынцыпе, пад вялікім пытаннем.
Таму некарэктна гэта параўноўваць.
Ну і яшчэ... Давайце ўсё ж крыху сумленней будзем, ага? А то як пачытаеш, дык такая цукарнасць, хоць да раны прыкладвай...Так і ўявіла сабе клас 30 дзяцей на клумбе. )
Клумбамі, і альпійскімі горкамі тым больш, збольшага абазнаным людзям займацца трэба. А дзяцей задача - граблямі там пахадзіць па тэрыторыі, ці галінкі пазбіраць.
Ёсць жаданне і мажлівасці ў школы клумбы з горкамі мець - выдатна. Ці запрашаем садоўніка, ці прапануем тым, хто любіць, разбіраецца і ўмее. І, як па мне, і матэрыяльна ў тым ліку, гэтых умельцаў заахвочваем. Не? Ахвотных няма, а праверка патрабуе? Ну дык прапануем праверцы клумбы і разбіць.
Неяк так.
Ці клумбы бацькі патрабуюць? Тады не пытанне. Хай бацькі.
И когда она эту свою типа положительную историю,как пример для подражания озвучивает официально,то тем самым и поддерживает бардак.
Я ўсё ж паспрабую яшчэ раз запытацца. Можна, калі што, не мне адказваць, а камусьці, я пачую.
Тое, што чыноўніца зрабіла рамонт сама (уявім, што насамрэч за свае грошы) - гэта правільна, нармальна і ёсць грамадзянскай пазіцыяй ці не?
Мне вельмі хочацца пачуць меркаванне. Таму што я збольшага тут кепскага нічога не бачу. Хоча чалавек, мае сродкі - хай робіць. Чым не грамадзянская пазіцыя? Людзям, наведвальнікам, прыемна будзе ў кабінет зайсці. Прыгожа зноў жа.
Чаму гісторыя "
ціпа станоўчая"?
Чым ад кветак перад пад'ездам адрозніваецца? Усё па добрай волі, па-мойму.
п.с. пра "людзі на месцах" зразумела. Проста для мяне "на месцах" - гэта школа. Чыноўніца аддзела адукацыі - гэта ўжо той, хто парады і загады раздае і іх выкананне правярае. А на месцах (школах) вырашаюць, як іх выконваць. Адэкватна ці з перагібамі на гэтых самых месцах.
Але неістотна. Сутнасць зразумела.