Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў вакцынаваць супраць грыпу палову працуючага насельніцтва Мінска. Пра гэта ён заявіў сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.
Звяртаючыся да кіраўнікоў раёнаў Мінска, Мікалай Ладуцька сказаў: «Неабходна паставіць задачу кіраўнікам прадпрыемстваў забяспечыць ахоп вакцынацыяй супраць грыпу ў сярэднім 50% работнікаў. Формы арганізацыі гэтай работы павінны быць гнуткімі, магчымая частковая аплата вакцыны работнікам. Гэта задача ў тым ліку эканамічнага характару, якую мы абавязаны выканаць».
Я ў аўце. Цяпер і на вакцынацыі разнарадкі...Не толькі на парады і малебны. І ўсё выключна дзеля людзей і па іх жаданні і просьбах.
У сэнсе не тое, каб гэта зусім уж навіна для мяне. Званочкі былі. Вельмі настойліва спісы тых, хто будзе вакцынавацца, ад аддзела патрабавалі. Яшчэ пару тыдняў таму. На фразу: "а што? ужо і вакцынацыя па разнарадцы?" - аджартаваліся ў адказ: маўляў "не, але хаця б каб пару чэлаў ад аддзела прышчэпкі зрабілі, вееееееельмі пажадана".
А цяпер ужо ў адкрытую, нічтоже сумняшэся, сам Ладуцька паведаміў: "забяспечыць ахоп".
Капец проста...((((
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=114921