Люлі-люлі-люлі, прыляцелі гулі,
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Сталі шчабятаці, а што каму даці:
Іванку сапожкі, Рыгорку ражночкі.
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі гулі,
Селі на варотах у чырвоных ботах,
Селі-палі на таку у сізенькім каўпаку,
Сталі варкаваці, што дзіцяці даці,
Ці бобу каробу, ці гароху троху,
Ці калапень чарапень, ці ячменю жменю,
Каня варанога, быка палавога,
Цёлушку-рабушку дзіцяці на юшку.
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры,
Селі на вароты у чырвоных ботах.
Сталі куры сакатаць, нечага ім есці даць.
Ці жыта карыта, ці ячменю жменю,
Ці гароху троху, ці бобу з каробу,
Ці пшаніцы лубяшку, трэба ж Колю на кашку.
Хватит?