Julia_K, калі шчыра, сумна гэта ўсё.(
Калі дзяцей мала што дрэсіруюць (а трэба прызнаць, што гэта адбываецца), дык яшчэ і дрэсіруюць не на правільныя рашэнні, а на тыя, якія з найбольшай доляй верагоднасці могуць падацца правільнымі прыёмнай камісіі, якая таксама, як і настаўнікі, зусім не факт, што будзе кіравацца здаровым сэнсам, а не адказамі ў зборніку.
Сюр проста...
==============
Дарэчы, звярнула ўвагу, з якой "паслядоўнасцю" дзецям паведамляюць пра напісанне слоў у дыктоўках. Яе проста няма. Адно і тое ж слова ў адным тэксце загадзя дзецям прапісваецца, а ў другім - ужо не. Плюс часта прапісваецца тое, што яны вучылі і мелі б ведаць. А тое, што надзвычай складана, нават даросламу, ніяк не пазначаецца.
У беларускай гэта, напрыклад, вытворныя словы ад "ісці": падысці, адысці, выйсці, прыйсці, прайсці. Мая не адчувае розніцы ў іх вымаўленні (з "й" ці без яго), прынамсі істотнай розніцы. Справядлівасці дзеля, я таксама. Правіла яны гэтага не вучылі, таму кіравацца правілам не могуць.
У рускай гэта, напрыклад, "плетёный". Гэта трэба не самае простае правіла напісання "нн", "н" ведаць, каб памылак не рабіць. А пра слова ні сном, ні духам загадзя не паведамляецца.
Гэта так, наўскідку што ўзгадалася.