А что - сборники уже и тогда были? В 2008?
цікава, праўда? ) І ніхто не шумеў, што як гэта, ды што гэта...
Дый увогуле, у суседняй жа тэме ўжо выяснялі, што зборнікі былі заўжды. Проста ніхто імі не парыўся.
А зараз - бач - цэлы план па прысвячэнні года жыцця цэлай сям'і падрыхтоўцы да паступлення ў гімназію. Аж да выступлення перад авечкамі за зачыненымі дзвярыма. Сюр...
Што да гадавых, вось пры ўсім тым, што камусьці іх можа ставяць і за грошы і за падарункі, я б, напэўна, хацела, каб іх усё ж улічвалі. Хаця б як-небудзь. Мяркую на падставе ўласнага досведу.)
Тут сёння дзень успамінаў, і я 2014 узгадаю.
Я тады не парылася, як зараз пішуць, ад слова "зусім". Так, мая вучылася ў прагімназіі і я лічыла, што гэтага цалкам дастаткова. Зборнікі былі закупленыя бацькоўскім камітэтам яшчэ папярэднім летам. Апроч таго, што зборнікі тым ці іншым чынам карысталі ў рабоце (іначай нашто куплялі?), у нашай школе былі так званыя курсы для падрыхтоўкі. 2 разы на тыдзень па 1.5 гадзіны. Звычайна дзеці туды хадзілі. Але настаўніца мне сказала, што маёй не трэба. Я і забіла.) Потым мая раз-пораз чаплялася: мама, нашыя ўсе рыхтуюцца і на курсы ходзяць, а ты б мне хоць прадыктавала што. А я, будучы лянівай і неахвотнай да таго, што мне не падабаецца, адказвала - ды супакойся, дзіця. Табе ж нават сама настаўніца сказала не парыцца. Дый каму там вучыцца, калі не табе.
Наша школа ў сакавіку ладзіла штосьці кшталту генеральнай рэпетыцыі іспытаў: настаўнікі мяняліся класамі і пісалі з дзецьмі дыктоўкі і кантрольныя. Плюс бралі ацэнкі за 3 чвэрць. У выніку мелі балы. У маёй было ўсё нармальна. За чвэрць 9-10 (ніжэй не бывала па азначэнні), за работы таксама 9-10 атрымала. Выдатна!
Неяк так і да саміх іспытаў дажылі.
І вось першы экзамен. Усё спакойна. І тут мая робіць памылку ў рускай дыктоўцы. Прычым яна ведае, якую, бо сумнявалася, а не так, як тут чытаеш: напісаў то, не ведаю, што, ці то правільна, ці то няправільна, ці то рашыў задачу ці то не рашыў. Дык мала памылку! Выпраўленне. Гэтай гробанай Вясны. Пачала пісаць з маленькай, а потым выправіла на вялікую.
Я тады панятку не мела ні пра якія сістэмы ацэньвання. І выдатна разумела, што памылка - гэта ніяк не выдатна. А 8, а можа нават з улікам выпраўлення і 7. І вось тут я задзёргалася. Бо ўсвядоміла, што ніяк нельга выключаць таго, што і ў іншым чымсьці можа здарыцца промах. А калі пабачыла 70% дзясятак за першы экзамен...прычым на свае вочы пабачыла, а не проста са слоў кагосьці там прачытала, і зразумела, што дзеці кожны першы пішуць на 10 пры тым, што на 10 да гэтага не вучыліся... ого, падумала я.
Памылка аказалася нягрубай.) Канчатак дзеяслова. Тает. І выпраўленне, як разумею, не залічылі за грубае, таму ацэнку не знізілі за яго. У выніку 9. Але я ўжо ўключылася.

І ўзяла ў рукі зборнік па матэматыцы.)))) Тады я якраз і агледзела, што там нават адказы ёсць! )))))
Карацей, пакуль маё дзіця гуляла ў лялькі, я села і прагартала ўвесь зборнік. Прааналізавала, што там ёсць некалькі відаў заданняў. Не болей за 15-20 агульнай колькасцю. Выбрала па адным кожнага віда і паказала дачцэ на прадмет таго, ці арыентуецца яна ў іх, ці не блытае см з дм, ці ведае яна, як іх не тое, каб рашыць, а як аформіць. Нібыта ведала. Ок.)
Потым ужо і дыктоўкі па беларускай загадала пачытаць. У перапынках паміж лялькамі. І асабліва на вялікія літары ўвагу звярнуць.

))
А вось з другім дзіцяцем пасля досведу першай уступнай кампаніі мне было ўжо цяжэй.) Значна цяжэй. ) Добра яшчэ ў мяне 3-га дзіцяці няма.

) А то істэрыка штогод толькі ўзмацняецца, а нервовых клетак у мяне не дадаецца.

))