Раскажу, што даведалася пра напісанне/ненапісанне назвы на дошцы.
Для рускай ужо неактуальна, але наперадзе беларуская дыктоўка.
Аказваецца, учора для дырэктараў усіх гімназій была нарада, на якой і абвясцілі, што назву пісаць не належыць, бо словы назвы ўваходзяць у агульную колькасць слоў дыктоўкі. (аргумент зашыбісь, але Бог з ім). Пры гэтым момант таго, што пра папярэдняе напісанне назвы было чорным па белым напісана ў зборніку, і таго, што калі назва не пішацца, то пра напісанне невядомых дзяцям слоў, прысутных у назве, у такім разе маюць паведамляць асобна, само сабой і ўжо традыцыйна ўпусціўся. Паслядоўнасць і логіка не ёсць сільнымі бакамі нашай чароўнай адукацыі.
Такім чынам, школы зноў засталіся сам-на-сам з тым, што ў выніку рабіць, і чым кіравацца. Зборнікам ці нейкай новай інтрукцыяй, якая паступіла за дзень (за дзень!) да экзаменаў.
Говорили конкретно: " В этом предложении запятых не будет."
Малайцы якія.
Аднародныя/неаднародныя вызначэнні - галаўны боль нават дарослых людзей. Не тое, што 4-класнікаў.