А почему принято считать что натасканные дети дураки?
гледзячы што падразумляць пад натасканасьцю.
Адразу кажу -нікога асабіста не маю на ўвазе.
Але чытаючы тэмку раз-пораз складалася адчуваньне (там, дзе гаворка ішла пра экзамен па беларускай мове гэта асабліва было заўважна), што многія словы/пунктуацыйныя сітуацыі дзеці проста запамінаюць, як яны пішуцца. То бок "шэранькі", напрыклад, запомнілі, а ў "шаптаць" усё адно напісалі б потым "э".
Вось гэта я лічу натасківаньнем. І гэта не ідзе ні ў якае параўнаньне з граматнасьцю.
Так, ёсьць дзеці візуалы (сама візуал), якія запамінаюць на падставе ўбачанага. Але ўсё адно важна, каб дзіця потым смагло растлумачыць, чаму ж там павінна быць тая ці іншая літара. Каб потым у аналагічным слове не нарабіць памылак.