Goldenflow, :blink:
Я так незразумела выказваюся? Пасыл маіх постаў строга адваротны. Вы што?!
Прабачце мне, калі ўспрымаецца так...Вось жа. (((((
Я "лаўлю" людзей, якія ведаюць пра выразы "даць рады" і падобныя...
У мяне шчырая зацікаўленасць да іх і жаданне, груба кажучы, "паімець" штосьці для сябе ад камунікацыі з імі...Я спадзявалася і ад Вас пра штосьці даведацца...Я таму і сказала, што адчуваю розніцу паміж тымі, хто дзеля ветлівасці кажа "да пабачэння" і тымі, хто ведае пра "раду"...
Сорі, калі ўсё гучыць наадварот...(((((
Бог мой...
Пайшла думаць над фармулёўкамі ці тым, што такі час, відаць, завязваць з інтэрнэтам.....
Goldenflow, яшчэ раз, мне шчыра шкада, што я аказалася настолькі незразуметай Вамі...((((
Што да маналогаў...Улічу...Мне за шчасце пакамунікаваць тут, параспытаць, паразважаць... Суразмоўцаў, праўда, не густа...Ну можа і Вашая праўда...Калі яно не трэба суразмоўцам, дык і маналогі не да месца...
Я і сама ўжо думала завязваць з гэтай тэмай...
Прабачце...