- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Аленчык, 
Дзяўчаты, ну калі вы не злуецеся, дык можна я яшчэ спытаюся?
Слова "бок" (сторона па-расейску, ці бок цела, правы бок, напр)
Нешта ў мяне з ім праблемы.
Дакладней з ягоным множным лікам.
Бок - бакі? Ці бокі? Вось калі бокі цела, то мне менавіта бОкі чуецца, так? І слоўнік так дае : узяцца ў бокі, напр.
А калі розныя бакі праблемы, то бакІ (з націскам на апошнім складзе) так?
Бо штосьці ў мяне то бокі, то бакі...
І тады ўжо і па склонах давайце:
р. бокаў ці бакоў
д. бокам ці бакам
т. бокамі ці бакамі
м. боках ці баках
???
Дзякуй.
п.с.: а, і таксама супрацьлеглыя бокі? (бакі?) у канфлікце. ???

Последнее редактирование:
Дзяўчтаты, ці быў хто ўчора на беларускай сустрэчы? Чаму не распавядаеце?
Кьяра, мне чуецца
Але ж я таксама не чараўнік
. Калі хто навучыць - я толькі падзякую.
Кьяра, мне чуецца
і пра напрамак, і пра супрацьлеглыя бакі канфлікту, і пра бакі цела. Толькі "рукі ў бокі" можа быць як выключэнне, устойлівы выраз.бакІ (з націскам на апошнім складзе)
Але ж я таксама не чараўнік
Ну, каб я была, баюся, тут бы ўжо на паўстаронкі гісторыя была.Чаму не распавядаеце?
Дзіця з тэмператураю было. Не тое, каб страшна, аднак мяне б ужо дакладна ў сям'і не зразумелі, каб я ўчора на сустрэчу сышла...:derisive
Наконт бакоў, відаць, згаджуся. ))) А "бокі рваць", "узяцца ў бокі", напэўна, так, устойлівыя выразы...)))
Солнцева, якія людзі ў тэме! )))) 
Ужо. Акрыяла. Дзякуй. У нас гэта хутка. :declare:Хутчэй акрыяць
Женщина дождя
Well-known member
Кьяра, едзем сення?
Женщина дождя, а як жа ж! Напішу ў прыват. 

Нечакана. Але здорава.Я вас читаю с удовольствием.
Nulka, зайшла. 
Адзінае, было вельмі многа людзей для таго памяшкання. ))) Было цікава. Не тое, каб ну страшна многа чаго новага, але неяк па-іншаму, я бы сказала.)))
Лектар з выдатным пачуццём гумару. Асабліва, калі на пытанні адказваў.
Выраз дню: " што мы можам сказаць пра будучае, калі мы нават не ведаем, калі нарэшце скончыцца гэтае наша цяперашняе."
Асноўная думка , як гэта не сумна і не страшна, што Менск - горад, як кажуць, на касцях. На жаль, вельмі многія старонкі яго гісторыі менавіта са смерцю вялікай колькасці людзей звязаны.))) Таксама многа пра тое казалася, якія "нібыта помнікі" даўніны, ці гісторыі ў нас ствараюцца. А тое сапраўднае, што яшчэ нейкім цудам захавалася, знішчаецца.))) Сумна неяк пасля лекцыі было...

Спадарства! Дзялюся інфармацыяй.
У Сухараве (скрыжаванне вуліц Янкоўскага і Шаранговіча) пры Царкве Архангела Міхаіла пачала працаваць Школа беларускай мовы. Заняткі праходзяць пятніцамі а 19 гадзіне. Заняткі бясплатныя.
У мінулую пятніцу адбылася першая сустрэча.
Узрост навучэнцаў разнастайны. Заняткі бясплатныя. (хіба толькі грошы на добраахвотнай аснове на каву ці гарбату ).
Акцэнт робіцца менавіта на гутарковую мову: слушнае вымаўленне (змякчэнне зычных, асіміляцыя гукаў і інш), ужыванне сапраўдных беларускіх словаў ды выразаў.

Зусім мала напіслі, дзяўчаты. (Спачатку хацела напісаць "нагрэйзалі"
, але потым падумала, каб хто яшчэ не пакрыўдзіўся) Вельмі люблю такія словы. Яшчэ "енчыць". Памятаеце "кот галосіць у чамадане"? А можна "енчыць кот у чамадане"...
"грэйзаць", "енчыць" - гэта па-беларуску ці не?
Кьяра, напрыклад?
"грэйзаць", "енчыць" - гэта па-беларуску ці не?
Таксама многа пра тое казалася, якія "нібыта помнікі" даўніны, ці гісторыі ў нас ствараюцца. А тое сапраўднае, што яшчэ нейкім цудам захавалася, знішчаецца.)))
Кьяра, напрыклад?
Выпадкова знайшла гэтую тэму)) i адразу успомнiла, як учора увечары, я паспрабавала прачытаць свайму дзiцяцi верш на беларускай мове. Пачала чытаць, а ен так сцiшыуся i глядзеу на мяне, як быццам бы я у адзiн момант стала не таго)) I нямое пытанне у яго вачах "Мам, а што гэта было толькi што?"
Выбачайце за памылкi. Кожнае слова далося вельмi цяжка. Сорамна....
Выбачайце за памылкi. Кожнае слова далося вельмi цяжка. Сорамна....
:derisive: nataffka, і што Вы адказалі дзіцяці?
не знайшла смайла, што круціць пальцам ля скроні. У гытым сэнсе "не таго"
?
Не пужайцеся, у маіх нашчадкаў
рэакцыя прыкладна такая самая
Вочы вылупяць і ўзіраюцца, моўчкі.
як быццам бы я у адзiн момант стала не таго))
не знайшла смайла, што круціць пальцам ля скроні. У гытым сэнсе "не таго"
Не пужайцеся, у маіх нашчадкаў
Вочы вылупяць і ўзіраюцца, моўчкі.
Ну напрыклад, гатэль Еўропа. Калі будавалі гэты гатэль, усё гучала вельмі прыгожа. То бок будуем не таму, што гатэль партэбны, а каб гістарычную праўду як быццам аднавіць. Бо будуем жа на месцы, дзе калісьці першы менскі гатэль стаяў.)))напрыклад?
Збудавалі. Толькі пра гісторыю там нічога не нагадвае. Бо гэта сучасная пабудова з бетону і шкла. І месца насамрэч не тое. Бо той, "гістарычны" гатэль побач, а не, дзе цяпер быў. А на месцы сучаснага гатэлю стаяў будынак (каб не памыліцца) ці то першай бел оперы (прынамсі менавіта там оперы і ставіліся), ці то канцэртная зала. (прабачце, шчыра кажучы, мне самой гісторыяй і не толькі Менска яшчэ займацца і займацца).
Дык вось і казаў лектар. А не было б лепш там менавіта залу збудаваць? Каб тыя ж студэнты Кансерваторыі, што побач стаіць, і ліцэю музычнага там гралі, канцэрты ладзілі, а людзі прыходзлі і слухалі. Вось і была бы гісторыя.))) А так стаіць паўпусты будынак. Дзе адзін нумар страшных грошай каштуе. Затое ГАТЭЛЬ. І гісторыя Менска, як быццам.)))
Гэта , можа, не лепшы прыклад менавіта "гістарычнай" складаючай. Але прынцып.))
Ці, напр, зладзілі паркінг насупраць тарговага дома На Нямізе. (па праўдзе, я нават не ведала, што там паркінг, хоць кожны дзень там на працу езджу). Як быццам пад даўніну зрабілі. Але гэта штучна ўсё....)))
То бок, як робіцца? А... гэта ўсё старое, ніякае. Гэта парушым. А вось потым возьмем прыгожа з бетону збудуем і фарбамі размалюем "пад хахламу". Хай глядзяць.)))
Тое ж Троіцкае прадмесце, як разумею, да даўніны такія ж адносіны мае, як бузіна да дзядзькі.)))
Ну гэта я так, што ад лектара, што ад сябе распавяла. Ён многія рэчы ўзгадваў, аб якіх я нават і не ведаю...
Распавядаў, што насамрэч большасць помнікаў не ў вайну пацярпелі, а як раз у мірныя гады. Пры чым не ў апошнія часы гэта пачалося. Будынак гародской ратушы, напр, яшчэ ў 19 стагоддзі зруінаваны быў. Паводле прыказу Расейскага імператара: "каб нішто пра самастойнасць і магдэбурскае права менчукам не нагадвала"...
Ну і г.д.
))))))))
Прыходзьце так. У мяне туды калега пайшоў. Уявіце, чалавеку ўжо за 50. Але яго дачка з мужам - беларускамоўныя, унук таксама. І ён мае жаданне цяпер моваю заняцца. Бо ўнук выпраўляе.на заняткі трэба неяк запісвацца ці магчыма прыходзіцьб калі адбываецца?
Кажу ж, падобнае прыцягвае падобнае.
Калега задаволены. ))
Вось знайшла. Абвестку пра Вашыя сустрэчы, Лапа. Хай яшчэ раз, з першых вуснаў, будзе:
ПАВАЖАНАЕ СПАДАРСТВА!
Запрашаем далучыцца да клуба аратарскага майстэрства “ПраМова”. У зычлівай і сяброўскай абстаноўцы значна лягчэй удасканальваць свае камунікацыйныя і лідэрскія якасці і адначасна вучыцца ў іншых наведвальнікаў клуба. Апроч гэтага клуб –выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, знайсці сяброў і адпачыць ад паўсядзенных клопатаў. Не менш значным з’яўляецца тое, што ў клубе размаўляюць выключна па-беларуску і менавіта тут вучацца красамоўна распавядаць ці нават проста пачаюць гутарыць на роднай мове.
Сустрэчы праходзяць кожную сераду а 18.45 у сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Поделиться: