- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Далучаюся!Вiншую усiх каталiкоў з Калядамi! Шчасця, здороўя, дабрабыту - Вам, Вашым родным! Шукайце падарункі пад ялінкай і цуд у вачах блізкіх людзей. Cа святам!
Са Святам Божага Нараджэння !!! Няхай, маленькі Езус прынясе ў нашыя сем'і мір, лад, дабрабыт!
Дзякуй за віншаванні
дарэчы, у гэтым годзе сама гатавала ламанцы з макам на куцю, як калісці рабіла мая бабуля)))Смаката! Мае дзеці шкадавалі, што я мала зрабіла
і на заўтра прасілі яшчэ раз тыя ламацы
Дзякуй за віншаванні
дарэчы, у гэтым годзе сама гатавала ламанцы з макам на куцю, як калісці рабіла мая бабуля)))Смаката! Мае дзеці шкадавалі, што я мала зрабіла
Ильгрия, хоць я і не каталічка, але вельмі люблю гэтае свята. Нейкі сапраўды чароўны час. Вось тут выдатныя калядныя вершы на мове знайшла, дзялюся:
І вось яшчэ ролік вельмі душэўны - "Ціхая ноч" у выкананні Сьюзан Бойл. Мне вельмі падабаецца.Сёньня ўночы народзіцца Бог,
Сёньня днём не зьмяніліся людзі.
І валхвы не пратопчуць дарог
Да Марыі па сьнезе і брудзе.
Я люблю гэты час і мароз,
Вастразорае неба і шэпат
Аблачын. І няпэўны свой лёс,
І далоні, узьнятыя ў неба.
Сёньня ўночы народзіцца сьвет.
П’е гарбату наш госьць выпадковы.
Хутка пойдзе – і выстыне сьлед,
І разьвеюцца сумныя словы...
Словы, словы... Частункі душы...
Б’е гадзіньнік. Да поўначы блізка.
Толькі ў полымі сьвечкі дрыжыць,
Як пялёстак, блакітная рыска.
Хутка, хутка народзіцца Бог.
Прыйдзе любасьць хаця б на хвіліну.
Хто хацеў дараваць і ня змог –
Сэрца ў сьвеце мінулым пакінуў.
Хто ня ўспомніў пра Бога – сьляпы.
Мітусьня, хлеб штодзённы – ня вечнасьць.
Сёньня горад – ад зор залаты,
Батлеем – у каляднай цямнечы.[SIZE=-1]
[/SIZE]
[SIZE=-1]
[/SIZE]
[SIZE=-1] Л. Рублеўская [/SIZE]
Можна пытанне?вершы на мове
"На мове" - гэта прынцыповая пазіцыя? ці кепская памяць? Бо неаднаразова ж звярталася ўвага на тое, што не гавораць так.
Калі першы варыянт - пытанняў болей не маю.
Калі другі, энны раз - не гавораць "на языке". Гавораць ці "па-беларуску", ці "беларускія вершы", ці "вершы на беларускай мове".
А ўсё роўна - як вам больш падабаецца"На мове" - гэта прынцыповая пазіцыя? ці кепская памяць?
Кьяра, а вершы вам спадабаліся ці не? Мне - вельмі спадабаліся. Рада, што не мне адной
Мне ніяк не падабаецца.як вам больш падабаецца
Але не пра маё "падабаецца" гаворка.
Кьяра, гаворка была пра калядныя вершы, дарэчы.Але не пра маё "падабаецца" гаворка.
имя-как-имя
Well-known member
неаднаразова ж звярталася ўвага на тое, што не гавораць так.
имя-как-имя
Well-known member
Снегу б... Вакацыі марнуюцца(.Спадзяюся,што і 7 студзеня будзе добрае надвор'е)
і то праўда, не хапае яго надта, нават дарослымСнегу б... Вакацыі марнуюцца(.
Вельмі "за".Снегу б...
Дык я ж сама дэмакратыя.Дэмакратычней, Кьяра, дэмакратычней.
Калі прынцып - пытанняў не маю. Я прынцыпы шаную. Нават непрыемныя мне. Толькі тады так і скажы - "маўляў, прынцыпова кажу няправільна, хаця іншых пры гэтым павучаю". Я адчаплюся.
А калі не - то шчыра здзіляюся...няўжо і праўда так складана запомніць?
Ну крывая ж фраза атрымліваецца, няўжо самім не муляе?
Дзяўчаты, ня ведаю, ці атрымаецца павіншаваць вас менавіта 31-га, таму раблю гэта зараз. 
Хай збываюцца мары.
Хай шчасьціць.
Хай дзеці радуюць усьмешкамі, посьпехамі і прыемнымі сюрпрызамі.
Хай каханыя заўсёды будуць побач.
Хай блізкія будуць здаровыя.
Хай зіма будзе сьнежнай, вясна - прыгожай, лета - прыгодніцкім, а восень - яркай.
Хай навакольле будзе такім, якім вы марыце.
Хай від з вашага акна вас радуе.
Хай гарызонты будуць шырокімі.
Хай новыя краіны абавязкова будуць.
Хай усё будзе добра.

Хай збываюцца мары.
Хай шчасьціць.
Хай дзеці радуюць усьмешкамі, посьпехамі і прыемнымі сюрпрызамі.
Хай каханыя заўсёды будуць побач.
Хай блізкія будуць здаровыя.
Хай зіма будзе сьнежнай, вясна - прыгожай, лета - прыгодніцкім, а восень - яркай.
Хай навакольле будзе такім, якім вы марыце.
Хай від з вашага акна вас радуе.
Хай гарызонты будуць шырокімі.
Хай новыя краіны абавязкова будуць.
Хай усё будзе добра.

- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: