Кьяра, лічу, што ўплыў быў, няведаю на колькі вялікі. Багдановіч доўга жыў і вучыўся ў Расіі, ягоны брат па-бацьку выхоўваўся ў сям'і Горкага (верагодна былі стасункі паміж сем'ямі). багдановіч - талент, але ягоныя Слуцкія ткачыхі, напрыклад, мяне збянтэжваюць
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
ягоныя Слуцкія ткачыхі,
Танюша_, а што цябе бянтэжыць? Што не так? Распавядзі,клск, цікава. )))
Женщина дождя, людзей не было зашмат... Але лекцыя не простая была. Я б сказала, больш на адмыслоўцаў накіраваная (на мой погляд). Сп. Баршчэўскі пра Багдановіча як перакладчыка распавядаў. Прыклады прыводзіў. З тэкстамі -першакрыніцамі і перакладамі адпаведна. Цікава ў прынцыпе, але я, прыкладам, не вельмі "ў тэме".))) Пра пераклады Юркі Гаўрука таксама распавядаў. Дзесьці з крытыкай нават...Зноў жа з прыкладамі...
Як разумею, яго гэтая тэма - перакладу - у прынцыпе цікавіць... ))))
Дзяўчаты, добры артыкул пра ірландцаў і іх моўныя праблемы, якія як браты - блізняты з нашымі. Раю. Паралелі відавочныя...
Ірландыя - мова наша, мова...
http://nn.by/?c=ar&i=64726
можна, я адкажу? паясы кткалі толькі мужчыныТанюша_, а што цябе бянтэжыць
Таму Багдановіч пра ткачых і схлусіў, бо мужык, які тчэ паясы з мэтай атрымаць як мага больш грошаў, выглядае зусім не рамантычнагэта была вельмі прыбытковая мануфактура, а мастацтва перадавалася ад бацькі сынам и сакрэты ахоўваліся.
paulette, у тым і рэч, што вучылі. Радочкі ў памяці адбіліся... Але вось пра мужчынаў... 99% гаворка не ішла... Ведаеце, гэта запомнілася б... Ну, неадпаведнасць такая...))) Там, у школе, хутчэй, як звычайна, пра "паноў" і "долю мужыцкую" вялося...
Я так задумалася... адмыслова я паясамі, шчыра кажучы, не цікавілася ніколі. Так, агульные звесткі. Мо і гучала - майстры, але проста сэнсу гэтаму не надавала, што менавіта мужчыны...
А з верша - так выяву і бачыш перад вачыма...
Я так задумалася... адмыслова я паясамі, шчыра кажучы, не цікавілася ніколі. Так, агульные звесткі. Мо і гучала - майстры, але проста сэнсу гэтаму не надавала, што менавіта мужчыны...
А з верша - так выяву і бачыш перад вачыма...
Последнее редактирование:
Кьяра, да ў тым і справа. Нас як вучылі ў школе? Менавіта нам распавядалі пра цяжкую долю прыгонных ткачых. Ні слова пра тое, што гэта літаратурная прыдумка.
paulette, дзе вы вучыліся?
prosto_kat, ці Багдановіч сам не ведуў... (б'ю сабе па руках)
paulette, дзе вы вучыліся?
prosto_kat, ці Багдановіч сам не ведуў... (б'ю сабе па руках)
Думаю, добра ведаў, але на тое ён і паэт, каб аздабляць нудную рэчаіснасць. Верш пра майстра родам са Стамбула, які прыехаў у Слуцк дзеля ўласнага прыбытку, ніколі не будзе гучаць так, як верш пра беларускіх дзяўчат, вымушаных працаваць на паноўці Багдановіч сам не ведуў...
І мне такая думка прыйшла, але, усё ж думаю, што чалавек, які родную мову, звычаі, традыцыі нават жывучы на чужыне вывучаў, сумнеўна, што ён гэтага не ведаў...ці Багдановіч сам не ведуў
Мажліва, просто кэт мае рацыю... Але, ведаеце, я заўжды , калі пачынаюцца ўсе гэтыя аналізаванні: вось, ён думаў тое і тое, ён пісаў менавіта з такою мэтаю... Мо і так, аналізвавць трэба, але часам мне здаецца, што розныя даследчыкі нават болей за саміх аўтараў ведаюць....І гэта не толькі літаратараў тычыцца. І музыкаў, ці кампазітараў дакладней і г.д...
Ці гэта проста мая звычка ўсё пад сумнеў ставіць?....
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: