К основному содержимому

Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
У 5-м класе і краіны -та не было, не?
Калі я была ў 5 класе, быў 1991 год :)
Пэўна, я трошкі схлусіла, вывучаць гісторыю Беларусі мы пачалі ў 6 класе.
Што вабіла цябе?
Усё проста)) Пачалося з настаўніцы. Ведаеш, яна магла даваць гісторыю нам так, што гэта былі не сухія факты і даты, а падзеі, за якімі стаялі рэальныя людзі. Дарэчы гісторыя - гэта было "мае ўсе" :)
Калі глыбей пра захапленні... Гэта такія... асабістыя рэчы. Горад майго дзяцінства - той самы, які зараз скланяюць на ўсе лады - Шклоў. І я люблю яго ты не паверыш як! Вось праз гэту любоў, праз тое, што ў гэтым горадзе жыў найдаражэшы для мяне чалавек - мой дзядуля, праз нейкія нявыразныя рэчы, пра якія не скажаш - іх трэба адчуць сэрцам - і прышло захапленне сваёй радзімай.

Менавіта пра мову я ўжо казала - пашчасціла з настўнікамі ў Ліцэі і ва ўніверсітэце. То былі людзі, побач з якімі проста немагчыма было гаварыць і разважаць па руску.

Кьяра, я ня ведаю, як яшчэ пра гэта сказаць. Але каб не гісторыя, культура і адчуванне сабе часткай гэтай культуры - мова была б для мяне проста сродкам зносін.
 
katia-ka,
Не. Яно заўсёды было маім. У маім дзяцінстве не было беларускай мовы, і да 10 класса яе амаль не было у маім лексіконе. Але захапленне краінай было. І гісторыяй. Як пачалося з 5 класса, так і жыве са мной.
вось - так!!!... У меня бацька - рускі, маці - беларуска... Калі выдавалі пашпарт, я ні на хвіліну ня сумневалася якую нацыянальнасць мне пісаць... А про мову тыды і рэчы не было... Адкуль тады любоў да Беларусі - яшчэ тыды? ня ведаю...
 
У меня бацька - рускі, маці - беларуска...
У мяне маці руская, тата - напалову беларус. Але вось склаўся такі ланцужок ў дзяцінстве: я люблю свой маленькі горад - ен - частка Беларусі - таму я пераношу сваю любоў на яе. Ну і далей ўсё расцло як сьнежны ком.
 
Что з Караткевича параице?
Зямля пад белыми крылами
Каласы пад сярпом тваим
Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Дзікае паляванне Караля Стаха

але перш-нАперш - Ладзя Роспачы, там мала :)
 
.Я не пра тое зусім. Мне не патрэбна гэта...
Дык мне патрэбна)))А я пра тое,што зауважыла твой фундуш(???!) адразу и сама аб гэтым сказала)))И я насамрэч радая,што ты сустрэлася мне со сваёй беларускамоунасцю)))Проста зайшла на хвилиначку,таму паспела пакинуть тольки смайлик:hi:

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
О!Як раз хацела запытаць пра гэты твор,хто чытау- мяне вельми зацикавиу.

але перш-нАперш - Ладзя Роспачы, там мала
Мяне не палохаюць тлустыя книги:new_russian:
 
Кьяра, а калі не сакрэт, чаму ты перайшла на мову?
 
Я купила книгу,дзе Чазения,але пачала чытать Залаты бог...ня ведаю чаму...выпадкова)))

.Не здолела я, значыць, думку сваю данесці...

Кьяра, усе ты данесла,усе зразумела,што ты кажаш)))Але иншыя адчуваюць па-иншаму))) ты имкнешся каб с табою пагадзилися,а кали не пагаджаюцца-робиш выснову,што не зразумели,з гэтым-у психальтанку:)))
 
katia-ka, шчыра? задалбалася тлумачыць... Прабач...

ты имкнешся каб с табою пагадзилися
От жа ж хуткая ты на высновы. :) Пад канец размовы, думаю, зразумелі.
А цытата, якую ты прывяла, была пасля фразы пра тое, што мне трэба замкі паказаць. Як быццам я сказала, што ў нас іх няма, ці яны не прыгожыя...Адсюль і выснова, што мяне не так чуюць. Проста для мяне гэтыя розныя замкі. Пару год таму і цяпер. ))) Заканчваю. Думаю, мы адна адну зразумелі...

Я пры сваіх. Без мовы няма культуры. ))) Прысутныя тут "у тэме" ўсе. З большай ці меншай ступенью. Я не пра іх казала...

Задача пераўпэўніць не стаяла...Проста сваю імху распавяла. :)

у психальтанку
Я і туды не супраць. :)
 
Мова - аснова нацыі, не я гэта прыдумала. Ёсць мова - ёсць народ, няма - няма.
Вось тут мне на розум адразу габрэи(гэта белазар,кали што-я не винаватая,мела на увазе-евреи) прыходзяць.И вось па усим сьвеце раскиданы и мовы сваёй не ведаюць некаторыя,але усё роуна и нацыя и народ:)Я добра знаёма з Иллёй Львовичам Курганам-у яго такая цудоуная беларуская! И ён так руинуецца,што яна не ужываецца,а кали ужываецца,дык гэта часта жах для ягоных вушэй!Шкада,што ён ужо зусим пажылы чалавек з хворым сэрцам,а то б прыстала да яго,каб павучыу мяне)))

От жа ж хуткая ты на высновы.
Не,я усё прачытала спачатку;)

Кьяра, а калі не сакрэт, чаму ты перайшла на мову?
Ага,таксама цикава!И дома размауляешь са свими?
 
Ага,таксама цикава!
Igra, ты чё?! Ці не табе я гэта самым падрабязным чынам тлумачыла? Яшчэ ў альтанцы?

И дома размауляешь са свими?
Так. Я з дома і пачынала. На людзі, калі хоць якую упэўненасць адчуваць пачала...

Вось тут мне на розум адразу габрэи
Правільна. Габрэі якраз узор народу, які здолеў сваю мову захаваць, жывучы кучкамі, на чужых землях і г.д. І першае, што яны зрабілі ў сваёй дзяржаве - была мова. Гэта ж было першым патрабаваннем для перасяленцаў... На мой млын вада-та. ;)

Не,я усё прачытала спачатку
Ну...ты пабачыла, што хацела ўбачыць. :)

Гэта што?
 
які здолеў сваю мову захаваць, жывучы кучкамі, на чужых землях

и мовы сваёй не ведаюць некаторыя,але усё роуна и нацыя и народ
Не,не на твой млын)))Я хацела сказаць,што габрэи и без иурыта габрэи)))

Вклад.

Ну...ты пабачыла, што хацела ўбачыць.
Ай,да ну,пабачыла,што пабачыла,а не што хацела)))я без мэты укусиць чытала!

ты чё?! Ці не табе я гэта самым падрабязным чынам тлумачыла? Яшчэ ў альтанцы?
:blush1:
 
и мовы сваёй не ведаюць некаторыя,але усё роуна и нацыя и народ
Не ,Igra, не пагаджуся з табой. У Беларусі габрэі толькі так мову захоўвалі. Яна нават дзяржаўнай адзін час была. Яны разам жылі ,не па адным, каб захаваць у тым ліку сябе...У нас ідзішу тут нават болей за беларускую было....))) А тыя паасобныя людзі, якія цяпер, не будучы ў Ізраілі, сябе да габрэяў адносяць, ці проста па нацыянальнасці такія, а так цалкам сабе беларусы ці хто іншыя, альбо артадаксальныя, у якіх з мовай парадак, думаю...

я без мэты укусиць чытала!
:) Я не пра тое. Ты чытала са свайго гледзішча.... А я на дакладныя фразы адказвала, дзе неразуменне бачыла.
Пра вышыванкі, касцёлы і інш...
 
Мяне не палохаюць тлустыя книги
тлусты - жирный
тоўсты ён і ў амерыцы тоўсты)))
ладзея проста адразу дае чалавеку правільнае гледжанне на напрамак усіх твораў Караткевіча
нешта я сеннячы не можу языком пляскаць)) заплетаецца, быццам воз пшаніцы прадала)))
таму да заўтра, даражэнькія)
пра Хрыстоса распявяду тады
(а мне яшчэ біяграфію пісаць.. аааа...)
 
Ты чытала са свайго гледзішча....
Дык я тольки з яго и магу-са свайго:read:Я чытала и пытанни и адказы,усё чытала и зразумела,што адчуваю крыху инакш за цябе и иншыя тут крыху инакш адчуваюць,дарэчы разумеючы,што ты кажаш и што хочаш данесци.И я разумею твое жаданне данесци гэтае сваё,але зрабиць гэта так,як марыцца,можа не спалучыцца з-за рознасци адчуванняу и пачуццяу.Бо кали ты дзелишся свами пачуццями,з табой у адказ дзеляцца сваими.Вось,хто адчувае падобна з табой,той и пагадзиуся.Але гэта не па тэме:declare:

тлусты - жирный
тоўсты ён і ў амерыцы тоўсты)))
:sosunok::biggrin:

пра Хрыстоса распявяду тады
Чакаю-чакаю!

Не ,Igra, не пагаджуся з табой.
И добра)

..У нас ідзішу тут нават болей за беларускую было....
Трохи ведаю.У Расеи габрэи менавита з Беларуси з*явилися:)
 
атрымацца? а то сэнс там не даганяю...

Вось,хто адчувае падобна з табой,той и пагадзиуся
:) Чытаецца так, нібыта я імкнуся, каб пагадзіліся ўсе? Мажліва...Але Igra, для мяне тут вырашана ўсё. Сумневаў няма...з чаго мне тады імкнуцца да поўнай згоды? Ці не да цябе пытанне? :)))

І яшчэ. Я са свайго месца пішу...На падставе таго, з чым асабіста сутыкалася і сутыкаюся, менавіта пішучы і гаворачы па-беларуску...Цяжкасці ёсць, павер... І часта менавіта ў тым, што чытаць-чытаем, ездзіць-ездзім, але з мовай не сябруем...

Хаця так, з вашага гледзішча гэта не ёсць праблемай. Можна на крайняк і па-расейску і гісторыю вучыць і расповеды слухаць...Ад гэтага краявіды не пагоршацца ў прынцыпе...
 
ты да чагосьці-з другога
Дык тут без сумневаў. :)

А дарэчы, ніхто з вас вось на гэта не адказаў:
А што?! Нельга любіць Беларусь і не любіць белмову?! Я мінчанка, мае бабуля і дзядуля чыста гаварылі па-расейску без трасянкі, а мама увогуле не ведае мовы, тэлефануе мне і пытаецца, ці можна купіц батон "звычайны", і што?! я не люблю сваю краіну?

Дзевы, я не ведаю адказу на гэтае пытанне...))) А вы як думаеце?
Ці адказалі, а я не пачула? ;)
 
удакладни,кали ласка
Удакладняю:

Тут на форуме неяк у якойсьці тэме прагучала мне выклікам : "А што?! Нельга любіць Беларусь і (пры гэтым) не любіць белмову?! Я мінчанка, мае бабуля і дзядуля чыста гаварылі па-расейску без трасянкі, а мама увогуле не ведае белмовы, тэлефануе мне і пытаецца, ці можна купіць батон "звычайны", і што?! я не люблю сваю краіну?"

Дзевы, я не ведаю адказу на гэтае пытанне.... Я адказала так: можна, калі Вашая краіна - нешта невызначанае, нешта штосьці....))) А вы як думаеце?

Зразумела цяпер? Ці яшчэ перафармуляваць?

Ды ладна...))) Ну звычайна лічыцца, што калі спрачаешся да страты пульсу, нэрвуешся, то сам не ўпэўнены ў тым, што кажаш...Бо калі ўпэўнены, то навошта марнаваць энергетычны рэсурс?))) Яно і так, мажліва, але часам і будучы ўпэўненым хочацца сваё данесці, не? Дык я пытаюся...навошта мне з такім імпэтам даносіць, калі самой-та ясна ўсё? ))) Але не да цябе, безумоўна...Да сябе. :)

Ды ладна...))) Ну звычайна лічыцца, што калі спрачаешся да страты пульсу, нэрвуешся, то сам не ўпэўнены ў тым, што кажаш...Бо калі ўпэўнены, то навошта марнаваць энергетычны рэсурс?))) Яно і так, мажліва, але часам і будучы ўпэўненым хочацца сваё данесці, не? Дык я пытаюся...навошта мне з такім імпэтам даносіць, калі самой-та ясна ўсё? ))) Але не да цябе, безумоўна...Да сябе. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху