Ой, і праўда, нешта я затупіла на дзетках пашукаць....вершы пра восень
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Учора як раз сын (дома мы гаворым на рускай) сказаў "россиянский флаг". Я яго паправіла, што "русский", а не "россиянский". Таму што назва дзяржавы зусім іншае, чым назва мовы. Назва мовы йдзе ад назвы народа. Так што лічу, што "расейская" - гэта як "россіянская" па-беларуску. Ін май хонест опіньон! 
гугл хром?мяне ўсе словы падкрэсліваюцца чырвоным чамусьці
Не зразумела.гугл хром?
А... У мяне Operaэксплорэр не падкрэслівае.
А ў мне гугл хром не толькі падкрэслівае, але яшчэ і старонку перавесці на рускі прапаноўвае.гугл хром?
оооооооооооооооо, у нас з сяброўкай у студэнцкія гады гэта была любімая песняхіба толькі праз гадзінку-другую мы не завядзем "Ой, сівы кооонь бяжыць"
Угу, і песня ў яго ёсць пра ДамінікуА як жа Змiцер Вайцюшкевiч? Мне вельмi падабаецца
Последнее редактирование:
Так вось і я пра тое, у школьнай тэмцы, што класная можа і падштурхнуць дзе трэба, і падказаць.А класная- дык, не, вядома ж 5 трэба было атрымліваць! (Так, толькі я пра гэта даведалася ўжо ў дзень выдачы.)
ну.. гэта вам не пашанцавала з класнай)))))проста ў маім выпадку, яна хутчэй перашкаджала, як дапамагала.
katia-ka, ну так, пачытаць - цяжкае дзяцінства ў мяне было...
))
Проста лічу, што калі вучню і бацькам, большай часткай вучню, вядома, трэба - ён будзе вучыцца. І класная тут ніякім месцам. А калі не - дык гэта балы - не веды...)))
Дарэчы, дзяўчаты, я правільна разумею, што тут мы можам пра ўсё балбатаць, а не толькі пра "моўныя" пытанні?))) Бо яны, вядома, галоўнае тут, але не адзінае, так?)))
Я да таго, што мне прынцыпова па-беларуску, а не пра беларускую. Гэта нармальна?)))
п.с.: але "пра" таксама.

Спынілася ўсё ж на гэтым. Гучыць чароўна проста. Mrs_yanf, шчыры дзякуй.
Едзе восень
Валянцін Рабкевіч
Змоўкла наваколле,
Лес адгаманіў.
Едзе восень полем
На рабым кані.
А за сінім борам —
Я разгледзеў сам —
Сядзе ў санкі скора
Белая зіма.
Як лічыце, будзе вельмі-вельмі страшна, калі трэці радочак ад канца, вось так мая казаць будзе:
А за сінім борам —
Разглядзела я —
Сядзе ў санкі скора
Белая зіма.
:blush1: Проста аж не магу, як менавіта гэты верш падабаецца. А ў мяне дачка, не сын.

Поделиться: