- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
+1)))Nulka,
Кьяра, чакаем фотаўражанні Добра з'ездзіць вам!
Дзяўчаты, фота (у мяне) не атрымаецца пакуль, праз тыдзень толькі. Няма з сабаю шнура, каб з фоціка фоткі на комп скінуць...Так што спадзеў на argadeni.чакаем фотаўражанні
Напішу колькі словаў проста ўражанняў...Паездкай задаволеныя. Праўда, як звычайна без прыгодаў не абыйшлося...Мала, што мы пазнавата выехалі, дык яшчэ і заблукалі.
Калі з трасы М12 на Івянец з'яджаеш, амаль адразу раздарожжа (скрыжаванне, "развілка"). Ідзе дарога прама і ўлева. Стаіць указальнік прама (!) Івянец, направа - нейкі назоў на літару Х прабачце (не памятаю, які, але на Х, бо смяяліся ўсё з мужам на гэтую тэму). Ну адпаведна, паколькі мы там ехалі ўпершыню, мы прама і паехалі, не вельмі зважаючы на тое, што паварота направа (на пасёлак на літаруХ) паблізу так і не было. Мы-та на Івянец, і нам прама....Едзем...дарога асфальтавая робіцца жвіровай (гравійнай), што падазрона неяк, бо згодна з мапай, якую ў нэце знайшлі і (о шчасце, мозгу хапіла!!!) на фоцік сфоцілі, паказаная як быццам прыстойнай...Да таго ж неяк адчуванне, што зусім не ў той бок едзем, бо нам ціпа налева трэба, а мы амаль дакладна направа едзем...Нас разрываюць цьмяныя сумневы (с). Спыняем нейкую машыну...дакладна! кажа вы не туды, як з'ехалі з трасы павярнулі...Ёпць! Удваіх глядзелі...Вяртаемся. Адмыслова праехалі крыху , каб на гэты ўказальнік яшчэ раз паглядзець...Скрыня адчынялася проста.
Жэсць!
Карацей, такая прадгісторыя.
Свята па мне дастаткова камернае. Я чамусьці думала, што там большы размах...Цікава, прыемна, людзей не зашмат...Выступалі розныя калектывы, але агульная накіраванаць у старажытны бок. Мне спадабалася такі "беларускасць". Амаль усё па-беларуску: тэатралізаваныя пастаноўкі, вядоўцы, удзельнікі, спевы...(па дарозе адзначу таксама сам сайт Івянца, дастаткова прыстойна, і што важна, па-беларуску, цеша...).
У мяне найбольшае захапленне выклікала выступленне калектыву, які граў, спяваў, танцыў музыку стыля ВКЛ у адпаведных строях з адпаведным каларытам. У танцы потым яны і слухачоў/гледачоў запрашалі...Мне чамусьці паездка ў Вільню ўзгадалася, дзе мы на свята на плошчы цэнтральнай патрапілі...Адчуванні ў мяне былі тыя ж. Чаму я ВЕЛЬМІ была радая.....Карацей праніклася я іхным выступам...Ці я ўжо ў тэме проста ці прабівае... такое адчуванне амаль на генетычным узроўні...Усё ва мне на гэта адгукалася...І мужу з дзецьмі спадабалася...Толькі малыя ўсё на гучную музыку скардзіліся.
А наогул маім больш за ўсё коні з уланамі спадабаліся. Быў такі нумар праграмы. Прыгожа, цікава.
Задаволеныя. ))) Але неяк стаміліся, дзеці асабліва, таму да вогнішчаў і файершоу нас не хапіла...З'ехалі недзе а палове на восьмую...
п.с. argadeni, вельмі радая знаёмству.
===
О, вось тут у іншай тэме народ фоты выкладвае. Калі цікава - паглядзіце:
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=7216872&postcount=860
Последнее редактирование:
Кьяра, Я таксама збочыла правей
)), але праехалі 50 метраў і Кастусь сказаў - не туды едзем (паглядзеў па навігатару). Разгарнуліся і выехалі нармальна. Дэбільны знак
))
Гэты калектыў - Майстэрня ўражанняў ("Мастерская впечатлений"). Рэкламую, таму што там мой добры знаёмы ўдзельнічае
))
Гэты калектыў - Майстэрня ўражанняў ("Мастерская впечатлений"). Рэкламую, таму што там мой добры знаёмы ўдзельнічае
Ес!Я таксама збочыла правей
Не тое слова! Шкадую, што не сфатаграфавала...з перспектывай...каб дарога з паваротамі была бачная.Дэбільны знак
Во, напэўна...Які цуд...Я ў захапленні, праўда...А якое прадстаўленне яны зладзілі...а мова якая...Ад мяне шчыры дзякуй знаёмаму.Майстэрня ўражанняў
А яшчэ падумала...Гэтае свята вельмі выгадна адрознівалася ад усяго таго, што звычайна ў Менску прапануецца ..з голымі дзеўкамі на сцэне і інш. "мастацтвамі"... Дух іншы, ІМХО...І "слуг народа" ў цывільным паменей.
п.с. хаця дзяўчаты (амаль голыя, дарэчы
Последнее редактирование:
Цудоўны калектыў! Ён нам на фэсце больш за ўсё спадабаўся. А Віктар Каравай наогул вельмі цікавы чалавек. Вось тут пра яго анiмацIйны тэатр http://www.novychas.org/society/каго-не-бяруць-у-аніматарыГэты калектыў - Майстэрня ўражанняў ("Мастерская впечатлений"). Рэкламую, таму што там мой добры знаёмы ўдзельнічае
А тут іх ўчорашнія Івянецкія фота
Вложения
не, мой фоцік у Вільні застаўся разам з мужамДзяўчаты, фота (у мяне) не атрымаецца пакуль, праз тыдзень толькі. Няма з сабаю шнура, каб з фоціка фоткі на комп скінуць...Так што спадзеў на argadeni.
Дзіця маё вельмі-вельмі чакала фэсту. Напярэдадні былі ў Вільні і дачка прасіла расказаць план, кажу: пойдзем пашвэндаемся па старым горадзе, потым у гатэль, дачакаемся тату і пойдзем на цягнік, прыедзем у Мінск і адразу спаць, а нараніцу пачнем збірацца і паедзем на цукеркавы фэст. Але дзіця стамілася і заснула днем у гатэлі, праснулася са словамі: "Мама, дзе я? Ужо еду на цукеркавы фэст???"
Прыехалі да адкрыцця. Падабалася і пастаноўка падзеі, і старажытная музыка, і тое, што людзей было не зашмат, і ўсё на мове
Адзначу яшчэ маленькі палітычны жарт (запланаваны, ці не - ня ведаю), кажа вядучы: "Так, а зараз нам трэба абраць караля і каралеўну фэста. Хто будзе каралём?" Хлопцы (дзеці) пачалі крычаць: "я!". Вядучы: "Не, ведаю я, як вы тут выбіраеце, таму сам прапаную..." Многія пачалі пляскаць у далоні.
Дачка закахахалася ў русалку
Наступны год трэба ехаць з начоўкай: можна будзе зрабіць перапынак на пару гадзін - заехаць у сядзібу, каб дзеці крыху адпачылі, памыцца і з новымі сіламі вярнуцца на файершоу. Потым пакласці дзяцей спаць і самім пасядзець ля вогнішча ды паразмаўляць спакойна.
п.с.
Кьяра, і я радая знаёмству
ды няма за што! гэта дробязь, якое тут няёмка - гэта мне было прыемна. Ці не, згодная, няхай сабе "даўжніца" - будзеш павінна прыдумаць наступную сустрэчуДзякуй за пачастунак. Хоць крыху і няёмка мне, але вельмі прыемна, праўда. Мы, ці хутчэй я - твая даўжніца.
а знаёмыя ехалі па навігатару і трапілі на гравійку
О...ёсць такая тэма...Я і сама не-не дый ляпну дзе няправільна...Хоць і зважаю на тое ўвесь час і ведаю... /// Але тэарэтычна, што дазваляльна простым гледачам не вельмі нармальна для вядоўцы...Аднак абіраць не даводзіцца, і за гэта дзякуй.сабе/сябе і табе/цябе,
І пагаджуся, было прыемна, што тыя ж русалкі не толькі падчас выступу на сцэне але і ў астатні час па-беларуску гаварылі...То бок там неяк з беларускай "у плыні" быў...Праўда?
(Nulka, дарэчы, Крысціну з Міронам бачылі мы
Вой, ага, быў такі момант...А я неяк не вельмі праніклася.маленькі палітычны жарт
Вось чарговы раз разумею, што я мамаша - злыдня.Наступны год трэба ехаць з начоўкай: можна будзе зрабіць перапынак на пару гадзін - заехаць у сядзібу, каб дзеці крыху адпачылі, памыцца і з новымі сіламі вярнуцца на файершоу. Потым пакласці дзяцей спаць і самім пасядзець ля вогнішча ды паразмаўляць спакойна.
Але ладна, з дзецьмі дык з дзецьмі.
Прыдумаем. / Я хачу, калі шчыра, у Камяніцу зноў...Самы просты варыянт...Мы тут неяк сустракаліся з дзяўчатамі. Файна было. Было б класна яшчэ сустрэцца...Пабалбатаць, Лявона (дыскі маю на ўвазе, там круцяць) паслухаць, за сталом з бчб сурвэткамі пачаставацца, у белмоўнай афіцыянткі з белмоўнага меню замову зрабіць.будзеш павінна прыдумаць наступную сустрэчу
адно другому не замінае, калі з розумам да справы падысціАле ладна, з дзецьмі дык з дзецьмі.
Па мне, Камяніца зімовы варыянт, улетку хочацца свежага паветраЯ хачу, калі шчыра, у Камяніцу зноў...Самы просты варыянт...Мы тут неяк сустракаліся з дзяўчатамі. Файна было. Было б класна яшчэ сустрэцца...Пабалбатаць, Лявона (дыскі маю на ўвазе, там круцяць) паслухаць, за сталом з бчб сурвэткамі пачаставацца, у белмоўнай афіцыянткі з белмоўнага меню замову зрабіць.
Можна яшчэ разам рабіці вылазкі па мястэчкам Беларусі - у Нясвіж, ці ў той жа Ракаў - там ёсць музей-майстэрня (кажуць, цікава).
Я згодная. Але большай часткай тэарэтычна. Ці я проста няўмелая па гэтай частцы...Але як паказвае практыка, кожная вылазка з дзецьмі пераўтвараецца ў вылазку для іх жа і толькі для іх. Што няблага, безумоўна, дзеля іх жывем...Але часам хочацца, хоць зрэдку і без іх...адно другому не замінае,
Я насамрэч з мамаш-наседак, відаць...Прынамсі доўга была такой. Пакуль дзеці маленькія зусім былі...Усё згодна з раскладам: сон, ежа, свежае паветра і г.д. Адпачынак без дзяцей і сёння не ўяўляю...Хаця цалкам разумею (ці хутчэй гатовая разумець) і не адмаўляю таго, што многія ездзяць без дзяцей. А дзяцей кідаюць ці выпраўляюць з бабулямі. /// Я не давяраю. Нікому. Нават сваёй маці. Дакладней давяраю, але не болей чым на 2 дні на лецішчы...Куды далей дзеці без мяне - ні ў жыццё...
І калі дзеці яшчэ ў колькасці 1-2 -- гэта нармальна...(у нас быў досвед...ездзілі і НГ за горад спраўляць і ў нас наадварот, сустракалі..з кампаніяй, дзе астатнія без дзяцей, не тое, што ім забаранілі
Ой, нешта многабукаф...Я да чаго...Я стараюся такі размяжоўваць дзіцячыя сустрэчы і свае ўласныя. Бо звычайна ад дзіцячых, прашу прабачыць і зразумець, я задавальнення не атрымліваю...То бок атрымліваю...але выключна ЗА дзяцей, якія шыкоўна пабавіліся. А я ("у мыле" звычайна) адбыла гэты час...
Вось шчыра скажу...учора я б з задавальннем засталася....Але вымушана была ехаць з мужам (якога чакаў футбол, будзь ён няладны
Такава селяві...
Тым больш калі вядзецца пра кампанію людзей, скажам, не вельмі добра знаёмых, ці блізкіх./// Я люблю. Мне цікава. Я хачу камунікаваць і адкрываць для сябе новых людзей...Але з дзецьмі ў мяне не вельмі атрымліваецца, на жаль...Мажліва, зноў жа я сама вінаватая. І калі б паменей ў раннім дзяцінстве зважала на рэжым і сон, і яны б былі іншымі...Але пакуль ім нашмат камфортней у тым жа доме адпачынку...Дзе ёсць праз 2 дні кампанія сябровак, плот вакол
І потым, я сама не вельмі аматар дзяцей.
І яшчэ наконт арганізацыі хацела...Недзе прачытала прыкольны выраз: "тыя, хто хочуць зладзіць рэвалюцыю, хай паспрабуюць сабраць 4 чалавекі на шашлыкі"
Вось дакладна і трапна. Таму я звычайна "за" і за сустрэчы, і за свежае паветра, і за сумесныя паездкі...Але як часта далей за словы (я пра сябе!) нічога не атрымліваецца...Таму я апошнім часам стараюся ўвогуле амаль нічога не планаваць, ці планаваць найпрасцейшае... Бо тое ж свежае паветра ў самы адказны момант пераўтвараецца ў калатун з дажджом...
argadeni, прабач, я песіміст напэўна...хаця насамрэч, я проста звычайны рэаліст.
У той жа Нясвіж...Вось шчыра, мы (я) хочам з'ездзіць і паедзем абавязкова...І вось я асабіста вельмі б хацела кампаніяй, з табой прыкладам....Але як толькі мы пачнем планаваць яшчэ і супольную паездку....Верагоднасць яе, на жаль, зменшыцца ў разы...
Зноў жа я проста рэальна гляджу на рэчы...Пакуль, я магу адказваць ТОЛЬКІ за сябе. Нават за мужа і дзяцей не магу...
Вось шчыра скажу...учора я б з задавальннем засталася....Але вымушана была ехаць з мужам (якога чакаў футбол, будзь ён няладны ) і дзецьмі, якія пачыналі ныць: а што нам тут яшчэ рабіць...Яны стаміліся слухаць музыку і глядзець танцы, марозіва было з'едзенае, цацкі набытыя. Усё. Праграма скончаная. А файершоу і вогнішчы пад этнамузыку, якія цікавыя маме, нікога не хвалююць...
Але як паказвае практыка, кожная вылазка з дзецьмі пераўтвараецца ў вылазку для іх жа і толькі для іх.
практыкі можна мяняць, калі ёсць жаданне ці патрэба. я, канешне, разумею пра што ты кажаш, але і да дзіцяці можна данесці, што ёсць рэчы, важныя для бацькой і сумяшчаць інтарэсы, дамаўляцца загаддзя. і гэта працуе, справа звычкі...
гэта зразумела, але чаму да гэтага размежавання не далучыць "сустрэчы, цікавыя і дзецям і сабе", то бок арганізаваць і дамовіцца з дзецьмі, што для іх, а што для цябе? ці ты бярэш на сябе адказнасць за тое, каб ІМ было цікава ўвесь час і не можаш ім жа і даверыць саміх сябе зацікаўліваць хоць пэўны час?Я стараюся такі размяжоўваць дзіцячыя сустрэчы і свае ўласныя. Бо звычайна ад дзіцячых, прашу прабачыць і зразумець, я задавальнення не атрымліваю...То бок атрымліваю...але выключна ЗА дзяцей, якія шыкоўна пабавіліся. А я ("у мыле" звычайна) адбыла гэты час...
як і ўсе мыПакуль, я магу адказваць ТОЛЬКІ за сябе. Нават за мужа і дзяцей не магу...
на мой погляд, трэба адрозніваць планы ад уяваў і спадзеваў, як яно будзеТаму я апошнім часам стараюся ўвогуле амаль нічога не планаваць, ці планаваць найпрасцейшае...
у дадзеным кантэксце гэта гучыць вельмі пессімістычнахаця насамрэч, я проста звычайны рэаліст.
Последнее редактирование:
Мда......вось ёлкі.....Не ўлічыла гэтага моманту, так. Убачыла напісанае на здымку і аўтаматычна пад "языком страны прожіванія" зразумела - беларускую.Толькі Вы тут не ўлічваеце аднаго моманту...Мова краіны пражывання ў нас расейская якраз...Так што акупанты з ідыётамі - гэта мы (я)...
Дарэчы пра выпадак у Польшчы, калі нас танна пакармілі за бел. мову. Хазяін рэстарацыі сам падыйшоў да нас, вельмі цікавіўся нашай гаворкай, жыццем у РБ і нашымі поглядамі.
І ўрэшце выказаўся ))))) - а чаму ў вас расейская мова ў якасці дзяржаўнай? Беларусь і Польша існавалі разам у межах адной дзяржавы некалькі стагоддзяў. Больш, чым вашыя стасункі з Расіяй. Дык чаму ў якасці дзяржаўнай не ўвесці б у Беларусі яшчэ і польскую мову? Дзеля гістарычнай дакладнасці.....
А тут ..... нават з простым плакатам і словамі Маркса непаразуменні,... атрымоўваешся сам акупантам.... а ён яшчэ сваёй польскай галаву дурыць.....)))))) :blink:
Последнее редактирование:
вось тут яшчэ фоткі з фэста http://www.bnp.by/cukerkavy-fest-proshel-v-ivence-16-iyunya
Можа і так.я ж таму і прапанавала адразу сядзібу: 10 хвілін і муж каля тб з футболам, дзеці ў ложку, а мама на файершоу з музыкай
практыкі можна мяняць, калі ёсць жаданне ці патрэба. я, канешне, разумею пра што ты кажаш, але і да дзіцяці можна данесці, што ёсць рэчы, важныя для бацькой і сумяшчаць інтарэсы, дамаўляцца загаддзя. і гэта працуе, справа звычкі...
argadeni, ведаеш, я мажліва, троху згусціла фарбы і прагучала так, нібыта і завал і ніякіх сустрэч...Не.
Мажліва.у дадзеным кантэксце гэта гучыць вельмі пессімістычна
Убачыла напісанае на здымку і аўтаматычна пад "языком страны прожіванія" зразумела - беларускую.
Лагічна...Толькі тут жа як? Хто апошні, той і гаспадар...Так што ў Польшчы ніякіх шанцаў.Дык чаму ў якасці дзяржаўнай не ўвесці б у Беларусі яшчэ і польскую мову? Дзеля гістарычнай дакладнасці.....
Ах вона як...Карацей, як не круці, а без "паблукаць" відаць, ніяк не абыйсціся.У мяне ў машыне няма навігатара, ёсць у мужа ў планшэце
А дзяўчо -та тваё адзначылася на фотах.вось тут яшчэ фоткі з фэста
так, пагаджусяТолькі паход проста дзяўчатамі і вылазка з дзецьмі ў кожным разе будуць выглядаць па-рознаму, пагадзіся....І я пра тое толькі, што і проста з дзяўчатамі калі-небудзь хочацца...А паездкі толькі з дзецьмі ладзіць трэба...Пытанняў няма...Хай глядзяць, цікавяцца...
я, калі пра свежае паветра як альтэрнатыву Камяніцы пісала, мела наўвазе не паездку, а кавярню, дзе ёсць столікі на дварэ. і так, без дзяцей
у бліжэйшых планах - наведацца ў Ракаў у музей-майстэрню, мястэчка паглядзець і ў кавярні пасядзець. гэта зусім недалёка, вылазка на 5-6 гадзін
Каб хто ведаў....... як мне сення было смачна )))) :so_happy::nyam: :nyam:
Прыгатавала халаднік са шчаўя. Называецца, як бы вы думалі? Правільна. Прыпяцкі! )))
))
Знайшла сайт з рэцэптамі беларуск. кухні - вось мой халаднік http://belcook.com/post/xolodnik-pripyatskij/
Увогуле нарадзілася ідэя. Мая сяброўка нядаўна вярнулася з Італіі і пазвала ў госці дзе частавала стравамі , прыгатаваныя выключна па італьянскіх рэцэптах. А я вырашыла зрабіць вечарыну з беларуск. кухняй.
Хто мае рэцэпты смачныя беларускія? Лепей не банальныя, а нешта такое што не на слыху. Падзяліцеся, будзьце ласкавы!!!!
Прыгатавала халаднік са шчаўя. Называецца, як бы вы думалі? Правільна. Прыпяцкі! )))
Знайшла сайт з рэцэптамі беларуск. кухні - вось мой халаднік http://belcook.com/post/xolodnik-pripyatskij/
Увогуле нарадзілася ідэя. Мая сяброўка нядаўна вярнулася з Італіі і пазвала ў госці дзе частавала стравамі , прыгатаваныя выключна па італьянскіх рэцэптах. А я вырашыла зрабіць вечарыну з беларуск. кухняй.
Хто мае рэцэпты смачныя беларускія? Лепей не банальныя, а нешта такое што не на слыху. Падзяліцеся, будзьце ласкавы!!!!
Берта, я такі халаднік ведаю і занадта кахаю,смачна!Яшчэ робяць такі ж самы,толькі замест шчаўя- буракі,таксама выдатна атрымліваецца))) А да халадніка смачна зрабіць бульбянае пюрэ,засмажанае цыбуляй і скваркамі.
Яшчэ калісьці мая бабуля гатавала суп з чорнага хлеба і грыбоў і звала яго "полеўка"...не ведаю,ці беларуская гэта кухня,але смачны быў вельмі!Даўно ўжо не спрабавала яго,трэба маці папытаць,можа,памятае)))
Яшчэ калісьці мая бабуля гатавала суп з чорнага хлеба і грыбоў і звала яго "полеўка"...не ведаю,ці беларуская гэта кухня,але смачны быў вельмі!Даўно ўжо не спрабавала яго,трэба маці папытаць,можа,памятае)))
А я ўспомніла гэтае скрыжаванне)))Мы неяк па грыбы паехалі ў той бок і вымушаны былі спыніцца там,бо незразумела было,куды далей.Там яшчэ,здаецца,знак з картай мясцовасці ёсць,бо мы падыходзілі глядзець.Ах вона як...Карацей, як не круці, а без "паблукаць" відаць, ніяк не абыйсціся.
Ракаў гэта ж по той жа дарозе,здаецца,толькі бліжэй?Можна і грыбоў пашукаць,мне падабаецца вельмі па лесе гуляць і грыбы шукаць)))Ехалі ў Маскву,дык бачылі па абочынах прадаюць грыбы-ліскі і суніцы)))наведацца ў Ракаў у музей-майстэрню, мястэчка паглядзець і ў кавярні пасядзець. гэта зусім недалёка, вылазка на 5-6 гадзін
Последнее редактирование:
Вишня-черешня
я - песец. И я пришел.
трасцу вашай матары, як вы па пауночы пра ежу тут ляскаеце
гэтак есьці захацелася, што хоць ты бяжы тое сало смажыць ды з баршчом яго...
гэтак есьці захацелася, што хоць ты бяжы тое сало смажыць ды з баршчом яго...
Падобны на гэты суп гатовiць мой бацька... ён таксама з грыбамi i таксама называецца "полеука". Але ж без чорага хлебаЯшчэ калісьці мая бабуля гатавала суп з чорнага хлеба і грыбоў і звала яго "полеўка"...
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: