- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
А дзе нашыя спадары?
Знайдзі дзе-небудзь яго здымак і дамалюй яму ў пэйнце рогі, вусы і да т.п. Толькі потым знішчыУ яго выгляд, нібы ён заўсёды ўсім незадаволены і ўсё, што ты зрабіў, робіш і будзеш рабіць - гэта няправільна і за гэта цябе трэба пазбавіць прэміі і саслаць у Сібір
(Шэптам) так у моўніку распавядалі. Пра спадароў. Мне здалося лагічным.Цитата:
Сообщение от Кьяра
А дзе нашыя спадары?
Я б так пра калег сказала. А муж - гэта ён для чужых "спадар"
п.с.: не спрачаюся, проста ўдакладняю.
А мне ва ўкраінскай мове ўсё падабаецца. Дзіўная мова. Каларытная. Нездарма столькі показак пра-на ёй існуе:А мне в украинском языке нравится слово "подывимся"
- Мыкола, ты чуў, як москалі пыво называюць?
-Не, а як?
- Пі-і-іво.
- Паўбываў бы!
(прабачэнні за недакладнае пісанне - вымаўленне, асабліва Кэралайн.)
А наогул мовы - дзіўная рэч.
Мне, калі ў Славакіі жыла, 2 словы падабаліся (сярод іншых, вядома)
патравіны - прадукты (харчавання)
вонявка - парфума :tease:
*шэптам* дзе?так у моўніку распавядалі. Пра спадароў. Мне здалося лагічным.
о, я гэтае слова таксама ведаюпатравіны - прадукты (харчавання)
Але маё любімае славацкае слова - "пструх" (стронга).
Так. Уся ў пошуку...
Кэралайн. Пра табліцу адрозненняў троху схлусіла. Насамрэч там табліца адметнасцяў пазычанняў з іншых моваў. (класічны і наркамаўскі варыянт). Таксама там пра гісторыю беларускага правапісу. Зараз паспрабую спасылку даць:
www.pravapis.org/pravapis2005.doc (там вордаўскі файл будзе).
Далей, па спадарам.
http://belsat.eu/be/archiwum_programow/g,18,mounik-linghvistychnaia-praghrama.html
самая апошняя праграма, (справа трэ апусціцца) другая хвіліна праграмы.
(воўк, але ў іх "влк", пры чым "л" павінен цягнуцца, бо гэта складавы зычны, ці як ён там зваўся)

Мне яшчэ падабаўся vlk . З пункту гледжання вымаўлення. Дзіўна для нашай традыцыі.пструх
(воўк, але ў іх "влк", пры чым "л" павінен цягнуцца, бо гэта складавы зычны, ці як ён там зваўся)
Дзякуй, паглядзела. Вельмі цікава. Але з перадачы не вынікае, што спадар = муж. У тым выпадку, пра які ў нас была размова, на маю думку, слова "спадары" ўжывалася ў сэнсе "мужчыны". А вось "мая спадарыня купіла мне шкарпэткі/мой спадар сёння нарэшце прыбіў палічку" гучыць крыху дзіўнавата, ну хіба што з гумарамhttp://belsat.eu/be/archiwum_program...praghrama.html
самая апошняя праграма, (справа трэ апусціцца) другая хвіліна праграмы.
Вишенка, не спрачаюся.)))
Узгадваецца размова пра Адрыяну, святых і інш. у тэме імёнаў. Ці памятаеце?
Узгадваецца размова пра Адрыяну, святых і інш. у тэме імёнаў. Ці памятаеце?
І ўсё ж была табліца.... Дакладна помню, там яшчэ канчаткі ў родным склоне параўноўваліся. Але спасылку не захавала. Мо яшчэ пашукаю, а раптам знайду?....Пра табліцу адрозненняў
НеаУзгадваецца размова пра Адрыяну, святых і інш. у тэме імёнаў. Ці памятаеце?
Гэта азначае, што я занадта люблю спрэчкі?
(ну, я ўпартая такая, што зробіш
А я помню.
Вишенка, паглядзела на Вашыя сцягі... А Вы ў Славакіі дзе былі? У гарах?
Я ў Браціславе жыла...
Знайшла цікавую спасылку:
Найчасьцейшыя памылкі ў нашай мове
http://www.nn.by/2001/08/11.htm
http://www.nn.by/index.pl?theme=culture&article=2003032701
Паглядзець варта.))) Свае ўжо знайшла...
Последнее редактирование:
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: