Ильгрия, а мне распавядзі, з чаго так сталася... Цікава, як ты гэта адчуваеш...(гэта са школьнай тэмы цытата)
Так жа , як і ты) Ты ўсё ,амаль што , за мяне напісала у той тэме....разгорнута і аргументавана...Мне баліць,што не адно стагоддзе мову "выкарчоўвалі" ўсімі магчымымі сродкамі, а з ёю і нашую самасвядомасць, памяць продкаў, гонар за сваю нацыю...Баліць, што добрыя разумныя адукаваныя людзі ( з якімі я прыязных адносінах), калі гавораць пра РОДНУЮ мову( чытай, нацыю) прыніжаюць і ганьбяць яе, ці здзіўляюцца "А навошта?"
Мне вельмі шкада, што тады, у 90-ыя, рэформа не была даведзена да канца...Бо тады ўсё было магчыма, як сталася ва Украіне і Латвіі, яны сябе захвалі, мы -не...
Я , ты ж бычыш, размаўляю ў асноўным па-руску,па беларуску- тут, цяпер стараюся дома калі-некалі...Але ўвогуле перайсці ,рашуча,як ты,не магу . Нікому стараюся не навязваць свае думкі, але вось жа чапляе...Ну чаму так? НЕ гаварыце на мове, не вучыце яе, але абражаць навоша, чаму так агрэсіўна?
Я ў тэме, што не мае дачынення да мовы, не стрымалася...і мне прыляцела, бо....ну, ганебны быў пост, ці ўжо я "панапрыдумвала сабе" ...
Ну і выпадкова сёня сустрэла такія словы
«Презрение к родному языку позорит национальное чувство».
( па рабоце знаёмілася з біяграфіяй Пірагова, які напісаў гэта ў 19 стагоддзі у адносінах, канешне дасваёй краіны). Мне, падалося, што па тэме...
Последнее редактирование: