- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
і насамрэч, у ангельскай жа сайт - іменна ад слова "глядзець". Цікава!Кьяра,
бачына -- старонка. ну і сайт, у сэнсе -- інтэрнэт-старонка
Нават так? ))) А націск куды?бачына -- старонка.
МАКСІМ ТАНК
Калі хочаце авалодаць
Нашай мовай,
Вывучайце яе не па граматыках,
Каноны якіх часта бываюць
Супярэчлівымі;
Не па слоўніках,
Якія старэюць раней,
Як выйдуць з друку;
Не па шыльдах,
Якія часта мяняюцца.
А вывучайце
Па спрадвечных нашых пісьмёнах
Крыніц, дарог, плугоў,
Па гоману дрэў
У вясновым і зімнім уборы,
Па матчыных калыханках
На змярканні і ў час зарападу,
Па цішыні папялішчаў Хатыні
І брацкіх магіл,
Па зязюльчынай варажбе
І жураўлінаму крыку,
Па грому салютаў
І шэлесту нашых сцягоў,
Па ззянню агнёў
І расплаўленай сталі ў вагранках,
Па поціску рук…
Калі хочаце авалодаць
Нашай мовай,
Вывучайце яе не па граматыках,
Каноны якіх часта бываюць
Супярэчлівымі;
Не па слоўніках,
Якія старэюць раней,
Як выйдуць з друку;
Не па шыльдах,
Якія часта мяняюцца.
А вывучайце
Па спрадвечных нашых пісьмёнах
Крыніц, дарог, плугоў,
Па гоману дрэў
У вясновым і зімнім уборы,
Па матчыных калыханках
На змярканні і ў час зарападу,
Па цішыні папялішчаў Хатыні
І брацкіх магіл,
Па зязюльчынай варажбе
І жураўлінаму крыку,
Па грому салютаў
І шэлесту нашых сцягоў,
Па ззянню агнёў
І расплаўленай сталі ў вагранках,
Па поціску рук…
Разумею цябе.я слова не ўжываю
Па мне , усе 3 варыянты дзіўна гучаць.мяркую, на першае А
Шона, гучыць прыгожа, але далёка ад жыцця, на жаль. ))) Такі даводзіцца па граматыках і па слоўніках.)))Калі хочаце авалодаць
Нашай мовай,
па "матчыных калыханках" я вывучала ангельскуюПа матчыных калыханках
І яа беларускую - менавіта па бабуліных калыханках...
имя-как-имя
Well-known member
Можа каму спатрэбіцца:
Пачынаюцца бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для вучняў 7-х і 9-х класаў школ Мінска і Мінскага раёна. Яны будуць праходзіць на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13, ст. метро «Плошча Перамогі»).
Першыя заняткі для дзевяцікласнікаў — 4 красавіка (серада), 16.30. — 18.20.
Першыя заняткі для сямікласнікаў — 6 красавіка (пятніца), 17.00. — 18.50.
Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=70769
имя-как-имя, выдатная навіна))) Хаця мы і не пападаем- усё роўна добра!
Кьяра, на жаль у нас с гуртком не атрмліваецца, старэйшы пакуль не зможа хадзіць, а малодшага аднога няма каму падвозіць да "пункту перадачы"...
Але можна , як небудзь, на добрае веснавое надвор'е выбрацца кампаніяй на выхадных, калі пацплее...

Наконт выходных - не супраць.
Як хутка пачаць размаўляць па-беларуску.
Курсы мовы для тых, хто хоча пачаць гаварыць на роднай мове. Калі вы цікавіцеся беларускай мовай, але пакуль не наважыліся пачаць гаварыць у паўсядзённым жыцці па-беларуску, – запрашаем вас зрабіць разам з намі 10 крокаў для таго, каб пераканацца, што гэта магчыма!
Хуткі спосаб стацца ў кароткім часе беларускамоўным. Цікавыя тэсты, пераадоленне бар’ераў, вучоба і практыка – за 10 заняткаў.
Гэтыя бясплатныя курсы будуць праходзіць шточацвер ў царкве “Ян Прадвесьнік”.
Першы занятак – чацвер, 12 красавіка (апреля). Занятак будзе праходзіць з 19.00
да 20.30. Сустракаемся на платформе ст.метро “Маладзёжная” ў 18.30.
Выкладчык — Аляксей Шэін
))))))))))))))))
Яшчэ цікавая інфармацыя:
Учора, 5 красавіка ў кнігарні логвінаЎ адбылася прэзентацыя прыгодніцкага рамана Ксеніі Шталянковай "Адваротны бок люстра" . Кніга адрасавана падлеткам.
Крыху пра раман: 15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары давядзецца пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл і трапіць у самы вір інтрыг і змоваў Вялікага Княства.
Сама б пачытала. Трэба паглядзець на сайтах ці кнігарнях...
Інфа адсюль:
http://arche.by/by/page/promo/9522
http://arche.by/by/page/promo/9543

Дзесяць самых частых памылак у беларускай мове
http://news.tut.by/society/284204.html
http://news.tut.by/society/284204.html
Турцыя. Ад няма чаго рабіць бадзяемся па маленькіх крамах з рознай непатрэбнай дробяззю.
— Россия? — амаль без акцэнту пытае мяне палкі турак, спрабуючы збыць чарговую фігню.
— Беларусь, — махаю галавой, даючы зразумець, што нічога ў яго не атрымаецца.
— О! Я-ка-ха-ю Бе-ла-русь!..
http://nn.by/?c=ar&i=72025
з каментароў:
Усё б была сьмешна, калі б не было праўдай. Пару дзён таму ехаў зь Менску да Варшавы аўтаспынам. Стаяў з аркушам на каторым напісана PL. Аўтаматычна пачаў размаўляць з кіроўцам па-беларуску. Як вынік 100 кілометраў ён шчыра думаў што я паляк, а ён добра разумее па-польску.
Последнее редактирование:
Аднак.на конт гэтага
Зламала галаву, шчыра. Пашкадавала, што выкідваю ўсё без памяці.чакаю
Але вось прыдумала так:
Маці хворая і я ўпэўнены, што ёй палепшае.
Тут, праўда, яшчэ коска ролю грае. (пасля хворая) Але іншага не прыдумваецца. Дый не факт, што гіпатэтычны аўтар наконт коскі ў курсе.
То бок сэнс у тым, што поўная форма мужчынскага роду і кароткая множнага ліку супадаюць. І ў гэтым мной прапанаваным прыкладзе не ясна, хто ўпэўнены? Маці і я? Ці толькі я? Калі маці і я, поўная форма множнага ліку абавязковая. (упэўненыя)
Спадзяюся, растлумачыла. Хаця дзеля справядлівасці, можа гэта як бы сінтаксіс і ёсць? Я ў такіх нюансах тэрміналагічных не надта абазнаная. Я не лінгвіст. Мне сэнс - зразумелей. А сінтаксіс - гэта як выразы і сказы будуюцца, так? Што з якім прыназоўнікам і г.д.? Прынамсі я так разумею...)))
Яшчэ раз свой сказ перачытала:
Такі тут "важны" трэба. Ці тады ўжо "не такія важныя".энергазатраты ўжо не так важны
Последнее редактирование:
Вишня-черешня
я - песец. И я пришел.
ненене, гэта ўвогуле не памылка, а нешта накшталт спатыкачу)) Ідзеш ідзеш і на роўным месце спатыкаешся.Але тут беларуская, як такая, ні пры чым, гэта моўныя памылкі, якія і ў расейкай маюць месца...
У мяне такое таксама здараецца, адно з рускай мовай.
важны - ён мой, а энергазатраты - яны мае, таму - важныяТакі тут "важны" трэба. Ці тады ўжо "не такія важныя".
а калі важнЫ то русізм
вось і ўсё)
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: