з беларуска мовай звязвае тое, што я нарадзiлася i жыву тут,
"у кароткага" ў мяне наогул няма, бяру ў вашых тэкстах и ўстауляю
Я ўражаная.

Шчыра. Рэспект.
Замша, прабачце мне маю сталую даставучасць наконт раскладкі...Вы ўпэўненая, што ў Вас яе няма? Я пры ўсім сваім жаданні не магу ўявіць сабе сёння комп, на яком бы не было бел. раскладкі. У меню моўнай панэлі моваў проста безліч, аж да тыбецкай і хіндзі

...паспрабуйце такі глянуць...На другой старонцы гэтай тэмы вялося, як гэта зрабіць...
Я да таго, каб спрасціць Вам "жыццё". Не палічыце за настаўленні...бо на такія высілкі, як Вы, баюся, асабіста я дакладна не здольная.

Мне лепш дзень змарнаваць, потым за гадзіну даляцець. (с)
Юлллса, так, гэта форма прабачэння. Як ведаю, ужываецца ў тым ліку тады, калі, скажам, чэл падчас чыейсьці гаворкі, просіць прыпыніць яе, каб штосьці спытаць. Але я часам сустракала гэтае слова і ў іншых выпадках. "Чуйкі" для ўжыванні гэтага слова ў мяне няма...а разнастаіць, пашыраць уласную лексіку хочацца...
Тут ні разу гэтага слова не бачыла, таму Замша мяне гэтым прыемна здзівіла.
