Некаторыя каментары, мне здаецца, цiкавейшыя за артыкул) Напрыклад, Віталя Станішэўскага i Лявона Баршчэўскага. Толькi чаму сп. Станішэўскаму “цішотка” не падабаецца, не разумею
А артыкул мне падаўся так сабе, аўтар ваяўнiча настроены супраць "нованавернутых" беларусаў, якiя кажуць «трунак», «ліквор», «зупа», «філёзаЎ!», «БаЎгарыя», але яны наогул цi icнуюць, гэтыя дзiўныя людзi. Я нiколi не сустракала такiх, у студэнцтве ў мяне было шмат беларускамоўных сяброў i крыху засталося i зараз, ёсць таксама некалькi знаёмых старэйшага веку, якiя размаўляюць па-беларуску, трохi маю стасункi з бацькамi беларускамоўных дзетак, а такого нiколi не чула. З iншага боку, я заўжды (ну, прынамсi год 20)) казала «паліць цыгарэты», «валізкі», «варункі» i нават «канапка» i не бачыла ў гэтым нейкага крымiналу) Пасля гэтага артыкулу ўжо не ведаю «прышпільная» у мяне мова цi сапраўдная))
Для прыхiльнiкаў “дзіцячай заМовы”, а таксама творчасцi Рыгора Барадулiна: Лабадзенка зноў ладзiць акцыю, далучайцеся!
http://labadzenka.by/?p=21641