К основному содержимому

Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Цікавы артыкул)
Артур Вакараў: “Беларусы прывыклі прымаць папсу за культуру”

Дзяўчаты, у мяне ёсьць маленькая просьба, калі вам не складана. Мне тэба некалькі трапных выразаў зь вершаў беларускіх паэтаў з 3-4 слоў. Ну прыкладна як у Купалы "Мы жыцьця гаспадары". Можа каму прыйдзе што на памяць, напішыце мне сюды, калі ласка.
Дзякую.
 
Последнее редактирование:
ЛьОлька, не ведаю, дзе правіла знайсці, але я гэтым пытаннем ужо азадачвалася.)
Правільна - адміністраЦыйнае. І правапарушэнне, і затрыманне, і што заўгодна яшчэ.
Праз "т" - памылка.
Інфармацыя ад мовазнаўцаў у мяне. Праз першыя рукі, што называецца.)

Што да правіла, то тут проста правіла словаўтварэння, відаць. КанстытуЦыя - канстытуЦыйны, кваліфікаЦыя - кваліфікаЦыйны, адпаведна адміністраЦыя - адміністраЦыйны.
Усё лагічна, у прынцыпе.)
 
дапамажыце, калі ласка, разабрацца. Ехала ў трамваі, пачула, што праезд без квітка - гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Чаму праз "ц", а не праз "т"? Прагугліла. Ёсць і такі варыянт, і такі. "Адміністратыўнае затрыманне" але "адміністрацыйне парушэнне". У чым розніца ў гэтых фармулёўках, дзе можна глянуць правіла?

ЛьОлька, Вось такі адказ Вікіпедыя дае:

- Як правільна - "адміністратыўны" ці "адміністрацыйны"?
- Моўны нарматыў —"адміністратыўны" (варварызм), моўна правільна (пд. напр. праф. Сцяцка) "адміністрацыйны"
http://be.wikipedia.org/wiki/Размовы_з_удзельнікам:Yury_Tarasievich/Архіў/2007-12
 
http://nn.by/?c=ar&i=116993
Хаця артыкул куды болей у тэму недарэчнасцяў пасуе.
Я толькі не вельмі ўцяміла, яны абмяркоўваюць сам факт таго, ці даваць вуліцы назву ў гонар мытні, ці абмяркоўваюць як жа будзе Таможенная па-беларуску?

Звар'яцець можна...беларусы, блін...

===

Дарэчы, выправілі. :) http://rtbd.by/repertuar/stoieki-alavyani-saldacik.html
 
Моўная сітуацыя вачыма расіяніна
Трапна чалавек розніцу паміж мовай-сувенірам і мовай- сродкам зносінаў падмеціў.
Плюсуюся.

Ну і рэспект такім расіянам у адрозненне ад тожебеларусаў, для якіх мова, сістэмастваральная аснова нацыі, ёсць атавізмам і перашкодай для інтэграцыі.
 
Я прынцыпова не магу пагадзіцца з тымі, хто ў сваім няўменні гаварыць па-беларуску вінаваціць Расію. Так, была імперская эпоха з сваёй ідэалогіяй. Але колькі часу ўжо мінула? Я ніводнага дня не вучыў вашу мову ў школе, але мне хапіла паўгода, каб на пустым месцы навучыцца свабодна размаўляць і пісаць на чужой для мяне мове. У іх пасля 11-ці школьных гадоў яшчэ знаходзяцца нейкія апраўданні! Можа, не трэба падманваць сябе? Уся справа ў жаданні!
Паспрабуйце зірнуць на моўную сітуацыю ў сваёй краіне вачыма расіяніна. Знешняе меркаванне часта бывае тым "халодным душам", якім не могуць стаць унутраныя погляды.

Расіянам многае падабаецца ў Беларусі: чысціня на вуліцах, дарогі, аграгарадкі, спартыўная база для аматараў...

Ну, прыехаўшы, пазахапляліся мае землякі беларускай рэчаіснасцю, а праз некалькі дзён пытанні ўсё ж узнікаюць:

- А ў іх свая мова ёсць?

- Быццам бы ёсць.

- А чаму яе незаўважна?

- Большасць на ёй гаварыць не ўмее, а пісаць і не думае.

- А яны яе хоць у школе вучаць?

- Вучаць.

- А колькі гадоў?

- Ну, колькі вучацца, столькі і вывучаюць.

І тут узнікае нямая сцэна, ну проста як напрыканцы камедыі Гогаля "Рэвізор". Захапленне чысцінёй, канешне, застаецца. Але на фоне непаразумення, здзіўлення і - абурэння.
Я не спрабую вырашыць тыя праблемы, якія нікому, акрамя саміх беларусаў, вырашыць не ўдасца. Але на вобраз Беларусі ў Расіі моўны фактар уплывае. Расія на вышэйшым узроўні падтрымлівае ва ўсім свеце цікаваць да сваёй мовы і культуры - Беларусь нават ва ўласных межах не дае сваёй тытульнай мове хады далей за неабавязковую сувенірную ролю. Для нас, рускіх, патрыятызм і родная мова як сродак зносін нераз-дзельныя - у вас аказваецца магчымым іх раздзяліць.
Для Расіі важна, як у ХХІ стагоддзі ўспрымаць сваіх суседзяў па СНД: як былыя калоніі або партнёраў. Мы самааддана шануем сваю мову, і нам лягчэй зразумець тых, хто шануе сваю. Заўважце: Украіне ніхто з сур'ёзных палітыкаў не прапаноўваў згубіць суверэнітэт "абласцямі", хаця там ёсць цэлыя вобласці, дзе гістарычна пануе руская мова, але і ўкраінскую не забываюць. Вы самі зрабілі непазбежнымі такія прапановы, а потым за іх крыўдзіліся. Ідэолагам варта было б над гэтым задумацца.
:clapping:
 
Я прынцыпова не магу пагадзіцца з тымі, хто ў сваім няўменні гаварыць па-беларуску вінаваціць Расію. Так, была імперская эпоха з сваёй ідэалогіяй. Але колькі часу ўжо мінула? Я ніводнага дня не вучыў вашу мову ў школе, але мне хапіла паўгода, каб на пустым месцы навучыцца свабодна размаўляць і пісаць на чужой для мяне мове. У іх пасля 11-ці школьных гадоў яшчэ знаходзяцца нейкія апраўданні! Можа, не трэба падманваць сябе? Уся справа ў жаданні!
+ 100


Вось вельмі цікавая навуковая праца пра лёс беларускай мовы. Мне яна бачыцца вельмі цікавай і аб'ектыўнай. Гэтая кандыдацкая дысертацыя напісана ў Расіі, і абарона яе праходзіла ў Москоском дзяржаўным універсітэце, дарэчы.


КОРЯКОВ Юрий Борисович
Языковая ситуация в Белоруссии
и типология языковых ситуаций
Специальность 10.02.19 – Общее языкознание,
социолингвистика, психолингвистика
Диссертация на соискание ученой степени
кандидата филологических наук
Научный руководитель –
доктор филологических наук,
профессор В. М. Алпатов
Москва 2002
Вось адтуль некаторыя цікавыя факты:


В статье 22 Конституции БССР 1927 года белорусский язык был объявлен
основным для государственных, профессиональных и общественных заведений и
организаций. Начинается активная белорусизация всех сфер жизни: развитие печати
на белорусском языке, открытие школ, специальных и высших учебных заведений,
перевод на белорусский язык государственных, партийных, профсоюзных и прочих
общественных организаций. При этом, например, процентное соотношение основных
языков в школах сильно отличалось от результатов переписи. Так, школы с основным
русским языком в 1926/27 учебном году составляли менее 1 %, при том, что
белорусских было 92 %, а польских и еврейских соответственно 2,6 % и 4 % [Цiтоў
1989: 21.04].
Пачытайце, сапраўды цікава. Ну, мне асабіста праца спадабалася http://www.lingvarium.org/ling_geo/belarus/belorus.pdf
 
Дарэчы,чаму у артыкуле напісана Расія,а Кьяра піша Расея?И гугл-перакладчык кажа Расія.Гэта асабістае ноу-хау ці ёсць нейкае уцямнае тлумачэнне.
 
Дарэчы,чаму у артыкуле напісана Расія,а Кьяра піша Расея?И гугл-перакладчык кажа Расія.Гэта асабістае ноу-хау ці ёсць нейкае уцямнае тлумачэнне.

Igra,это тарашкевица

Сохранены устаревшие варианты географических названий:
Примеры: Менск, Берасьце, Расея, Летува, Нямеччына, Ангельшчына
http://freeserbs.org/ga77klaigio/Тарашкевица
 
Цікава тады,чаму толькі Расія тарашкевіцай,а астатнія словы наркомаўкай,ці як гэта правільна завецца.
 
Igra, а можна даведацца, чаму гэтае пытанне толькі цяпер узнікла?
Асабліва калі ўлічыць, што я ўжо даўно...ну ладна, не даўно, але як мінімум пэўны час, з прычынаў паліткарэктнасці ўжываю Расію і рускі?

Але што да пытання непасрэдна.
У сэнсе правапісу я карыстаюся наркамаўкай, з шэрагу прычынаў. Але лексіку і сінтаксіс па мажлівасці ўжываю класічныя. Імкнуся прынамсі.
І дарэчы я пра гэта пісала і гаварыла раней. Так што...злёгку здзіўляюся з пытання.
 
я ўжо даўно...ну ладна, не даўно, але як мінімум пэўны час, з прычынаў паліткарэктнасці ўжываю Расію і рускі?
Не так, каб даўно, вядома. Але ўсё роўна - "рускі" сапраўды гучыць лепш, чым "расеец", і сапраўды больш карэктна. Дзякуй.
 
клясычныя)))
чаму гэтае пытанне толькі цяпер узнікла?
Проста звярнула ўвагу і ўсё.Я,прабач,не сачу настолькі пільна за ўсім,што ты пішаш.І не ведала,што ты стала пісаць Расія,не бачыла дакладней.Цяпер буду ведаць,калі так.За паліткарэктнасць дзякуй.
 
Я,прабач,не сачу настолькі пільна за ўсім,што ты пішаш.
Та нічё... Тут ёсць каму, пільна сачыць, так што не турбуйся.

Хаця і дзіўна крыху...Расея запомнілася, а Расія - не...Вось жа яно як...выбарча -та...
 
Кьяра, справа не ў выбарчасці,відаць,а ў тым,што Расея ты пісала пры мне больш за год,а Расія напэўна толькі некалькі месяцаў.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху